Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Ліп 2017

Лукашэнка: Беларусь надае вялікае значэнне развіццю ўсебаковага супрацоўніцтва з Венесуэлай

5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласа Мадура і грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Братэрская нам Венесуэла вымушана сёння процістаяць няпростым выклікам сучаснасці, каб захаваць выбраны курс і прадоўжыць ажыццяўляць усё тое, аб чым марыў мой лепшы сябар Уга Чавес. Перакананы, што венесуэльцы пераадолеюць усе перашкоды на гэтым шляху", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь надае вялікае значэнне развіццю ўсебаковага супрацоўніцтва з Венесуэлай. "Упэўнены, сумеснымі намаганнямі мы здолеем яшчэ больш паглыбіць палітычныя сувязі, актывізаваць эканамічнае ўзаемадзеянне, прамысловую кааперацыю, рэалізаваць шмат праектаў на карысць нашых народаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі