У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Ліп 2017

Беларусь падрыхтавала нацыянальны даклад аб рабоце ў галіне ўстойлівага развіцця

6 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Зацікаўленыя беларускія органы дзяржаўнага кіравання падрыхтавалі добраахвотны Нацыянальны даклад Рэспублікі Беларусь аб рэалізацыі Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года. Аб гэтым сёння на брыфінгу ў Мінску паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадугледжваецца, што нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Мар'яна Шчоткіна прадставіць гэты даклад у рамках міністэрскага сегмента Палітычнага форуму высокага ўзроўню ў штаб-кватэры ААН, які пройдзе ў Нью-Ёрку 10-20 ліпеня.

У дакладзе беларускі бок прадаставіць інфармацыю аб стартавых умовах для Беларусі па ажыццяўленні Парадку дня-2030. Міжнародная супольнасць будзе таксама азнаёмлена з бачаннем і падыходамі Беларусі да дасягненні шэрага мэт, якія адлюстроўваюць тэматыку Палітычнага форуму ў 2017 годзе, а таксама ўзаемазвязаных і спалучаных з імі Мэт устойлівага развіцця.

Форум з'яўляецца ключавым штогадовым міжнародным мерапрыемствам, на якім разглядаюцца пытанні выканання прынятага ў 2015 годзе Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года (Парадак дня-2030) і дасягнення замацаваных у Парадку дня-2030 Мэт устойлівага развіцця.

"У 2015 годзе Беларусь разам са 193 дзяржавамі адобрыла Парадак дня-2030 і выказала рашучую падтрымку яго рэалізацыі шляхам выканання Мэт устойлівага развіцця. Для дасягнення закладзеных у Парадку дня-2030 Мэт наша краіна ўжо зрабіла шэраг важных крокаў на нацыянальным узроўні, уключаючы распрацоўку дзяржаўнай палітыкі ў галіне ўстойлівага развіцця, а таксама стварэнне адпаведных інстытуцыйных механізмаў", - адзначыў Дзмітрый Мірончык.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс