Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Лют 2016
Калектыўны стэнд беларускіх малочнікаў упершыню прадстаўлены на выстаўцы Gulfood у Дубаі
Беларусь на выстаўцы прадстаўляюць "Савушкін прадукт", "Малочны свет", Глыбоцкі і Лідскі малочна-кансервавыя камбінаты.
22 Лют 2016
Беларуска-італьянскі бізнес-форум пройдзе ў БелГПП 23 лютага
У ходзе бізнес-форуму плануецца разгледзець перспектыўныя напрамкі беларуска-італьянскага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння...
19 Лют 2016
Грошы толькі новага ўзору будуць выдавацца ў беларускіх банкаматах з 1 кастрычніка
З 1 кастрычніка 2016 года банкі выдаюць у праграмна-тэхнічнай інфраструктуры толькі грашовыя знакі ўзору 2009 года. У выпадку наяўнасці тэхнічнай і арганізацыйнай магчымасці банкі прымаюць у праграмна-тэхнічнай інфраструктуры грашовыя знакі ўзору 2000 года і грашовыя знакі ўзору 2009 года адначасова па 31 снежня ўключна...
18 Лют 2016
Пасяджэнне беларуска-егіпецкай гандлёвай камісіі адбудзецца 14-15 сакавіка ў Каіры
Падрыхтаваны спіс удзельнікаў беларускай дэлегацыі і магчымых мерапрыемстваў у рамках пасяджэння камісіі, уключаючы бізнес-форум прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Егіпта і пасяджэнне сумеснай рабочай групы па супрацоўніцтве ў прамысловай сферы...
18 Лют 2016
Дні Беларусі правядуць у рэгіёнах Турцыі ў 2016 годзе
"Мы зацікаўлены ў развіцці двухбаковага рэгіянальнага супрацоўніцтва. З сакавіка ў найбольш развітых рэгіёнах Турцыі пройдуць Дні Беларусі, разлічваем на правядзенне аналагічных мерапрыемстваў і ў абласцях Беларусі"...
18 Лют 2016
Кабякоў і Мядзведзеў абмеркавалі гандлёва-эканамічныя адносіны і інтэграцыйнае ўзаемадзеянне
Бакі таксама абмяняліся думкамі па праблематыцы інтэграцыйнага ўзаемадзеяння ў Саюзнай дзяржаве і Еўразійскім эканамічным саюзе...
17 Лют 2016
Мантаж корпуса рэактара першага энергаблока Беларускай АЭС пачнецца ў канцы мая
"Папярэдне мантаж корпуса рэактара першага энергаблока запланаваны на 28 мая. Цяпер вядуцца падрыхтоўчыя работы, абсталяванне ўжо дастаўлена ў зону мантажу. Як чакаецца, мантаж корпуса рэактара, яго ўстаноўка, падгонка зоймуць каля двух тыдняў"...
17 Лют 2016
Амаль $445 млн плануецца асвоіць на будаўніцтве Беларускай АЭС у 2016 годзе
Плануецца ўвесці ў эксплуатацыю пускавы комплекс для забеспячэння падачы напружання на ўласныя патрэбы АЭС і пускавы комплекс тэхнічнага водазабеспячэння электрастанцыі. Гэтыя мерапрыемствы дадуць магчымасць пачаць пусканаладачныя работы на манціруемым абсталяванні...
16 Лют 2016
Расія дапаможа Беларусі з рэфінансаваннем і пазыкай праз ЕАБР
"Расіяне, пры ўсёй складанасці, вуснамі і прэм'ера, і Прэзідэнта Расіі, з якімі я двойчы сустракаўся за тыдзень, адкрыта сказалі: у нас няма іншага выйсця, як падтрымліваць Беларусь, таму што нашы там інтарэсы, мы шмат у чым залежым ад Беларусі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка...
15 Лют 2016
Беларусь і Іспанія дамовіліся правесці ў Мадрыдзе бізнес-форум
Бакі абмеркавалі пытанні двухбаковых адносін, а таксама ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам. Асаблівая ўвага была ўдзелена развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы...
10 Лют 2016
"Атамэкспа-Беларусь" пройдзе ў Мінску з 19 па 21 красавіка
Дзелавая праграма будзе ўключаць навукова-практычную канферэнцыю "Развіццё атамнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь" з правядзеннем пленарнага пасяджэння, секцыйных пасяджэнняў і круглых сталоў...
9 Лют 2016
Беларусь і Ізраіль спрашчаюць працэдуру прыцягнення ізраільскіх крэдытных ліній пад сумесныя праекты
"З гэтага часу іх можна будзе рэалізоўваць пад гарантыі беларускіх банкаў без дадатковага забеспячэння ў выглядзе ўрадавых гарантый", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дыпмісіі...
9 Лют 2016
Беларусь і Вялікабрытанія плануюць актывізаваць інвестыцыйнае супрацоўніцтва
"Сайман Гас паведаміў аб зацікаўленасці Вялікабрытаніі ў далейшым развіцці двухбаковага гандлёвага і эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю"...
9 Лют 2016
Лукашэнка: У гэтым годзе мы зробім усе крокі для роўных умоў гандлю ІП і дзяржструктур
"Рабіце так, каб і дзяржаўны гандаль, і прыватны, іншаземцы і свае былі ў роўных умовах", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы, прымаючы з дакладам міністра гандлю Уладзіміра Калтовіча...
9 Лют 2016
Больш як 70 прадпрыемстваў Беларусі прадстаўляюць прадукцыю на выстаўцы "Прадэкспа" ў Маскве
Беларуская харчовая прамысловасць прадстаўлена мяса-малочнай, хлебабулачнай, кандытарскай і лікёра-гарэлачнай галінамі. Удзельнікамі выстаўкі, у прыватнасці, сталі СП ААТ "Спартак", ААТ "Бабуліна крынка", "Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат"...
9 Лют 2016
Закупка самалётаў Су-30 для беларускіх ВПС плануецца да канца 2020 года
З часам, па меры выпрацоўкі рэсурсу авіяцыйнай тэхнікі, у прыватнасці знішчальнікаў МіГ-29, беларускія лётчыкі пяройдуць на новыя самалёты...
9 Лют 2016
"Электронныя вароты" могуць з'явіцца ў аўтадарожных пунктах пропуску на граніцы Беларусі
Эксперымент па ўкараненні "электронных варот" удачна завершаны ў мінулым годзе ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. За месяц работы праз гэта абсталяванне прайшло амаль 4 тыс. пасажыраў...
9 Лют 2016
Мінфін Беларусі 10 лютага пачне размяшчэнне валютных дзяржаблігацый двух выпускаў на $150 млн
Намінальны кошт адной валютнай аблігацыі 204-га выпуску - $5 тыс. Аб'ём выпуску складае $100 млн. Стаўка працэнтнага даходу - 5,5 працэнта гадавых. Паводле даных Мінфіна, тэрмін абарачэння валютных дзяржаблігацый складае 586 дзён. Дата пагашэння валютных аблігацый - 23 жніўня 2017 года...
8 Лют 2016
Макей: Праект праграмы "Экспарт Беларусі" робіць акцэнт на актыўнасці канкрэтных галін і рэгіёнаў
МЗС вынесла праект праграмы на грамадскае абмеркаванне і разлічвае, абагульніўшы ўсе прапановы, падрыхтаваць важкі, эфектыўны дакумент, які дапамог бы актывізаваць экспартную дзейнасць...
5 Лют 2016
Гаеўскі: Сур'ёзныя пастаўшчыкі зацікаўлены ў правядзенні санітарна-гігіенічнай экспертызы
"Сёння раздражнення гэта працэдура ні ў каго не выклікае. На сустрэчах з прадстаўнікамі свету прадпрымальнікаў, з прадстаўнікамі замежных кампаній, якія прыязджаюць на наш рынак і жадаюць гандляваць"...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі