У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Лют 2016

Амаль $445 млн плануецца асвоіць на будаўніцтве Беларускай АЭС у 2016 годзе

17 лютага, Астравец /Кар. БЕЛТА/. Амаль $445 млн у эквіваленце плануецца асвоіць па кантрактах з расійскім бокам на будаўніцтве Беларускай АЭС у 2016 годзе. Такая інфармацыя была сёння агучана ў ходзе наведвання беларускімі і замежнымі журналістамі пляцоўкі будаўніцтва АЭС у Астраўцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У 2016 годзе будзе прадоўжана работа па ўзвядзенні асноўных будынкаў і збудаванняў абодвух энергаблокаў. Плануецца пачаць рэалізацыю асноўных значных аперацый па ўзвядзенні першага энергаблока: мантаж корпуса рэактара, парагенератараў, турбаагрэгата, электратэхнічнага абсталявання.

Амаль $445 млн плануецца асвоіць на будаўніцтве Беларускай АЭС у 2016 годзеПрадугледжваецца таксама на працягу года зманціраваць каля 42 тыс. т арматуры і армавырабаў, укласці амаль 235 тыс. куб.м бетону, увесці ў эксплуатацыю пуска-рэзервовую кацельню. Плануецца ўвесці ў эксплуатацыю пускавы комплекс для забеспячэння падачы напружання на ўласныя патрэбы АЭС і пускавы комплекс тэхнічнага водазабеспячэння электрастанцыі. Гэтыя мерапрыемствы дадуць магчымасць пачаць пусканаладачныя работы на манціруемым абсталяванні.

У адпаведнасці з графікам будуць узводзіцца лініі электраперадачы для выдачы электрычнай магутнасці ад АЭС. Сумесна з генпадрадчыкам прадоўжыцца работа па падрыхтоўцы кадраў для эксплуатацыі станцыі.

Амаль $445 млн плануецца асвоіць на будаўніцтве Беларускай АЭС у 2016 годзеПлануецца ўвядзенне ў эксплуатацыю 12 жылых дамоў у Астраўцы агульнай плошчай 49,5 тыс. кв.м для будаўнічага персаналу і спецыялістаў Беларускай АЭС.

Для рэалізацыі праекта БелАЭС з расійскім бокам падпісаны міжурадавыя пагадненні, у тым ліку аб супрацоўніцтве ў галіне выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах, у будаўніцтве атамнай электрастанцыі, у сферы ядзернай бяспекі, а таксама пагадненне аб прадастаўленні дзяржаўнага экспартнага крэдыту ў суме да $10 млрд для фінансавання 90 працэнтаў кошту кантрактаў па будаўніцтве АЭС.

Амаль $445 млн плануецца асвоіць на будаўніцтве Беларускай АЭС у 2016 годзеБеларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020 годзе.

Прэс-тур на Беларускую АЭС арганізаваны па ініцыятыве Міністэрства энергетыкі Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску