Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Лют 2016

Беларусь і Ізраіль спрашчаюць працэдуру прыцягнення ізраільскіх крэдытных ліній пад сумесныя праекты

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Працэдура прыцягнення ізраільскіх крэдытных ліній для фінансавання сумесных праектаў у Беларусі значна спрашчаецца. Гэта прадугледжана падпісаным 9 лютага пратаколам аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у беларуска-ізраільскае міжурадавае рамачнае пагадненне аб фінансавым супрацоўніцтве ад 21 чэрвеня 2011 года, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Ізраілі Уладзімір Скварцоў.

"Гэта, на мой погляд, прыкметная і вельмі важная падзея ў парадку дня двухбаковых адносін. У адпаведнасці з дакументам значна спрашчаецца працэдура прыцягнення ізраільскіх крэдытных ліній для фінансавання сумесных праектаў у Беларусі. З гэтага часу іх можна будзе рэалізоўваць пад гарантыі беларускіх банкаў без дадатковага забеспячэння ў выглядзе ўрадавых гарантый", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дыпмісіі.

Паводле яго слоў, падпісанне дакумента - сапраўды шматабяцальны крок, які стаў магчымым дзякуючы сумесным намаганням і канструктыўнаму ўдзелу ў падрыхтоўчым працэсе прадстаўнікоў профільных дзяржструктур, а таксама бізнес-супольнасцей дзвюх краін.

"З гэтага часу інвестары атрымліваюць прынцыпова новы, гібкі механізм крэдытавання праектаў. Падпісанне пратакола з'яўляецца сведчаннем умацавання ўзаемнага даверу паміж фінансавымі інстытутамі Беларусі і Ізраіля і адначасова - гэта сігнал для ізраільскага бізнесу дзейнічаць актыўней у прыняцці рашэнняў па больш маштабным выхадзе са сваімі інвестыцыямі на беларускі рынак, - заявіў Уладзімір Скварцоў. - Для Беларусі сёння важны пошук новых форм і магчымасцей для кааперацыі, якія садзейнічалі б большаму балансу ў двухбаковым гандлі, актыўнаму прыцягненню ізраільскіх тэхналогій і інвестыцый у нашу краіну".

Бакі пры гэтым зыходзяць з прынцыпу ўзаемнай выгады, без якой не можа быць эфектыўнага супрацоўніцтва, дадаў Уладзімір Скварцоў. "Ізраільскія прадпрымальнікі, якія працуюць у Беларусі, пацвярджаюць, што гэта адна з перспектыўных краін для развіцця бізнесу. Спадзяюся, што гэты ўзаемны інтарэс у новых умовах фінансавання сумесных праектаў увасобіцца ў практычныя вынікі і прынясе ўзаемны пазітыўны эфект", - падкрэсліў дыпламат.

9-10 лютага праходзіць рабочы візіт першага намесніка міністра фінансаў Беларусі Максіма Ермаловіча ў Ізраіль. У час кантактаў беларускай дэлегацыі з кіраўніцтвам міністэрства фінансаў Ізраіля бакі абмяняліся сваім бачаннем магчымых фарматаў прамога міжведамаснага ўзаемадзеяння, а таксама пашырэння аб'ёмаў страхавання, што прадастаўляецца нашай краіне па лініі ізраільскай дзяржаўнай карпарацыі АШРА.

Максім Ермаловіч таксама сустрэўся з міністрам аліі і абсорбцыі, старшынёй ізраільскай часткі сумеснага беларуска-ізраільскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве (СБІК) Зеэвам Элькіным. У цэнтры перагавораў знаходзіліся пытанні падрыхтоўкі да правядзення пятага пасяджэння СБІК.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс