У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Лют 2016

Мантаж корпуса рэактара першага энергаблока Беларускай АЭС пачнецца ў канцы мая

17 лютага, Астравец /Кар. БЕЛТА/. Мантаж корпуса рэактара першага энергаблока Беларускай АЭС пачнецца ў канцы мая бягучага года, паведаміў сёння журналістам начальнік рэактарнага цэха БелАЭС Аляксандр Канюка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Папярэдне мантаж корпуса рэактара першага энергаблока запланаваны на 28 мая. Цяпер вядуцца падрыхтоўчыя работы, абсталяванне ўжо дастаўлена ў зону мантажу. Як чакаецца, мантаж корпуса рэактара, яго ўстаноўка, падгонка зоймуць каля двух тыдняў. Потым выстаўляецца ўсё астатняе абсталяванне, якое "абвязваецца" галоўным цыркуляцыйным трубаправодам", - расказаў Аляксандр Канюка.

Мантаж корпуса ўяўляе сабой даволі працаёмкую аперацыю. "Корпус - гэта асноўны элемент рэактарнай устаноўкі, дакладнасць яго мантажу павінна поўнасцю адпавядаць канструктарскай дакументацыі, ад гэтага будзе залежаць бяспека далейшых аперацый", - растлумачыў начальнік рэактарнага цэха.

Корпус рэактара выраблены ў Валгадонскім філіяле АТ "АЭМ-тэхналогіі" "Атаммаш" і дастаўлены на пляцоўку будаўніцтва Беларускай АЭС у канцы снежня 2015 года. Абсталяванне важыць больш за 330 т, яго вышыня 13 м, дыяметр 4,5 м. Рэактар уяўляе сабой вертыкальны цыліндрычны корпус з эліптычным днішчам. Унутры корпуса размяшчаецца актыўная зона і ўнутрыкорпусныя ўстройствы.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску