Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Feb 2016

"Электронныя вароты" могуць з'явіцца ў аўтадарожных пунктах пропуску на граніцы Беларусі

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сістэма аўтаматычнага пагранічнага кантролю, якая выкарыстоўвае прынцып электроннай біяметрычнай ідэнтыфікацыі асобы, можа з'явіцца ў аўтадарожных пунктах пропуску на граніцы Беларусі. Аб гэтым у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшыня Дзяржпагранкамітэта Леанід Мальцаў.

"Такі прынцып сёння ўжо дзейнічае ў многіх сусветных аэрапортах. Гэта дае магчымасць не толькі значна спрасціць працэс пашпартнага кантролю і паскорыць перасячэнне граніцы з выкарыстаннем "электронных варот", але і павысіць узровень бяспекі. Ёсць перспектывы іх прымянення і ў найбольш загружаных аўтадарожных пунктах пропуску", - сказаў Леанід Мальцаў.

Эксперымент па ўкараненні "электронных варот" удачна завершаны ў мінулым годзе ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. За месяц работы праз гэта абсталяванне прайшло амаль 4 тыс. пасажыраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі