Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Лют 2016

Лукашэнка: У гэтым годзе мы зробім усе крокі для роўных умоў гандлю ІП і дзяржструктур

9 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў, каб у гэтым годзе былі прыняты меры для работы ў роўных умовах усіх гандлёвых структур: дзяржаўных і прыватных, замежных і айчынных. Такую задачу ён паставіў сёння, прымаючы з дакладам міністра гандлю Уладзіміра Калтовіча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Рабіце так, каб і дзяржаўны гандаль, і прыватны, іншаземцы і свае былі ў роўных умовах", - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

"І не глядзіце на забастоўкі нейкіх іпэшнікаў або яшчэ каго-небудзь. Мы дакладна ў мінулым годзе дамовіліся! Мы не хлапчукі, каб нас вадзіць за нос, тым больш мяне. Мы дамовіліся - у гэтым ключы трэба дзейнічаць", - сказаў Прэзідэнт.

"Трэба разумець, што тыя, хто завозяць сюды рознае адзенне, і нават добрай якасці, калі б гэта было з Турцыі, Кітая, Расіі, і іншае - трэба разумець: усё, што мы завезлі да сябе адтуль, мы настолькі ж угробілі сваю эканоміку, лёгкую прамысловасць. Не будзе яна развівацца. Тым больш без дакументаў, без сертыфікатаў. Слухайце! Гэта ж мы ўзаконьваем бандытызм, злачынцаў! Адных ловім, саджаем, а іншым дазваляем", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

"І потым, яны павінны разумець, што сертыфікацыя тавараў - гэта толькі першы крок. Мы ў гэтым годзе зробім усе крокі. Тавар, таваратранспартная накладная, усе суправаджальныя дакументы, сертыфікацыя - прыязджай, гандлюй. Няма гэтага - гандляваць не будзеш", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што ў далейшым гэты бізнес будзе падкантрольны. "Тады лёгкая прамысловасць, гандаль будзе ў нас у Беларусі для ўсіх: і для іпэшнікаў, іншых прыватнікаў, і для дзяржпрадпрыемстваў - у роўных умовах. Яны гэтага заўсёды патрабуюць - дайце нам роўныя ўмовы. Вось роўныя ўмовы", - сказаў на заканчэнне кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі