Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Feb 2016

Калектыўны стэнд беларускіх малочнікаў упершыню прадстаўлены на выстаўцы Gulfood у Дубаі

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калектыўны стэнд беларускіх малочнікаў упершыню прадстаўлены на выстаўцы Gulfood, якая праходзіць у Дубаі 21-25 лютага, паведамілі БЕЛТА ва УП "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

Беларусь на выстаўцы прадстаўляюць "Савушкін прадукт", "Малочны свет", Глыбоцкі і Лідскі малочна-кансервавыя камбінаты. Калектыўны стэнд наведалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах Раман Галоўчанка, дэлегацыя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі на чале з намеснікам міністра Ігарам Брыло, міністр земляробства Латвіі Яніс Дуклавс.

"Высокая якасць беларускай малочнай прадукцыі вядома ў многіх краінах свету, што пацвярджаецца шырокім інтарэсам да айчыннай прадукцыі ў шматлікіх наведвальнікаў выстаўкі. На калектыўным стэндзе праводзяцца дэгустацыя сыроў, ёгуртаў, тварагу, згушчанага малака і іншай малочнай прадукцыі", - сказалі ва УП "Белінтэрэкспа".

Выстаўка Gulfood уваходзіць у тройку буйнейшых сусветных спецыялізаваных выставак. У экспазіцыі прадстаўлены ўсе віды харчовай прадукцыі, напіткаў, кухоннае і халадзільнае абсталяванне, паслугі і прадукцыя ў сферы рэстаранна-гасцінічнага бізнесу.

У 2016 годзе ў выстаўцы Gulfood прымаюць удзел больш як 5 тыс. экспанентаў са 120 краін. Нацыянальныя экспазіцыі прадстаўляюць такія краіны, як Аўстралія, Аўстрыя, Бельгія, Вялікабрытанія, Германія, Грэцыя, Грузія, Ірландыя, Іспанія, Італія, Канада, Кіпр, Латвія, Літва, Малдова, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Польшча, Расія, ЗША, Турцыя, Украіна, Францыя, Чэхія, Японія.

Як расказалі ў "Белінтэрэкспа", статыстыка буйнейшай у рэгіёне спецыялізаванай выстаўкі Gulfood з году ў год б'е рэкорды сярод сусветных выставак прадуктаў харчавання па колькасці наведвальнікаў. У 2016 годзе выстаўка плануе прыняць больш за 100 тыс. наведвальнікаў на працягу пяці дзён работы. Паводле папярэдняй інфармацыі, колькасць наведвальнікаў у дзень адкрыцця выстаўкі склала звыш 30 тыс. чалавек.

У 2017 годзе на выстаўцы Gulfood плануецца прадставіць пашыраную калектыўную экспазіцыю беларускіх прадпрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі