У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

9 Лют 2016

Мінфін Беларусі 10 лютага пачне размяшчэнне валютных дзяржаблігацый двух выпускаў на $150 млн

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прамы продаж дзяржаўных валютных аблігацый 204-га выпуску для фізічных і юрыдычных асоб будзе праведзены праз Беларускую валютна-фондавую біржу з 10 лютага па 8 красавіка, з 18 красавіка па 8 ліпеня і з 18 ліпеня па 12 кастрычніка. Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства фінансаў Беларусі.

Намінальны кошт адной валютнай аблігацыі 204-га выпуску - $5 тыс. Аб'ём выпуску складае $100 млн. Стаўка працэнтнага даходу - 5,5 працэнта гадавых. Паводле даных Мінфіна, тэрмін абарачэння валютных дзяржаблігацый складае 586 дзён. Дата пагашэння валютных аблігацый - 23 жніўня 2017 года.

Акрамя таго, з 10 лютага па 8 красавіка, з 18 красавіка па 8 ліпеня і з 18 ліпеня па 12 кастрычніка праз Беларускую валютна-фондавую біржу адбудзецца прамы продаж доўгатэрміновых дзяржаблігацый, намініраваных у замежнай валюце, для юрыдычных асоб 205-га выпуску. Намінальны кошт адной валютнай аблігацыі - $1 тыс., стаўка працэнтнага даходу - 6,9 працэнта гадавых. Аб'ём выпуску складае $50 млн, тэрмін абарачэння - 1762 дні. Дата пагашэння назначана на 11 лістапада 2020 года.

Размяшчэнне дзяржаўных валютных аблігацый выпускаў нумар 204 і нумар 205 Мінфін пачаў 15 студзеня бягучага года.

Спецыялісты ведамства звярнулі ўвагу, што ў Беларусі змяняецца парадак правядзення разлікаў па дзяржаўных валютных аблігацыях пры іх размяшчэнні на аўкцыёнах і шляхам прамога продажу ў сістэме валютна-фондавай біржы. Змяненні замацаваны пастановай Мінфіна нумар 59 ад 21 снежня, якая апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання. "У сувязі з гэтым Міністэрства фінансаў прыкладае афіцыйныя паведамленнні аб правядзенні прамых продажаў выпускаў нумар 204 і нумар 205, скарэкціраваныя ў частцы тэрмінаў выканання абавязацельстваў з улікам патрабаванняў пастановы нумар 59", - растлумачылі спецыялісты.

У Мінфіне падкрэслілі, што на інвестараў - фізічных і юрыдычных асоб - нормы пастановы нумар 59 не паўплываюць. "Дакумент, прыняты для павышэння якасці разлікаў, датычыцца банкаў, якія прадастаўляюць паслугі па продажы каштоўных папер", - дадалі спецыялісты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску