Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Сак 2017
Гарлыкскі ГАК плануецца адкрыць 31 сакавіка
Міхаіл Мясніковіч і Батыр Эрэшаў разгледзелі пытанні завяршэння будаўніцтва і ўрачыстага адкрыцця Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната, намечанага на 31 сакавіка бягучага года, з удзелам Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава...
17 Сак 2017
Буйныя экспартныя крэдытныя агенцтвы Беларусі і Кітая падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве
"Падпісанне пагаднення з буйнейшым сусветным экспартным крэдытным агенцтвам з'яўляецца лагічным працягам супрацоўніцтва Беларусі і Кітая ў фінансавай сферы. Дакумент будзе садзейнічаць прыцягненню кітайскіх інвестыцый у беларускую эканоміку, а таксама створыць пляцоўку для абмеркавання сумесных беларуска-кітайскіх праектаў", - падкрэсліў Генадзь Міцкевіч...
17 Сак 2017
Гумінскі бачыць вялікі эканамічны патэнцыял у 26-й летняй сесіі ПА АБСЕ
Віктар Гумінскі перакананы, што маючая адбыцца сесія ПА АБСЕ адкрывае для Беларусі вялікія магчымасці для выбудоўвання дыялогу з палітыкамі іншых краін, і не толькі. "Еўрапейскія парламентарыі часта яшчэ і бізнесмены, і мне здаецца, што нашым зацікаўленым міністэрствам можна было б праз дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў прапрацаваць праграмы сустрэч з гасцямі, якія іх цікавяць, і абмеркаваць усе пытанні...
16 Сак 2017
Кабякоў: Беларусь разлічвае на павелічэнне паставак тэхнікі ў Стаўрапольскі край і стварэнне новых СП
"Мы гатовы пастаўляць увесь спектр прадукцыі айчыннага машынабудавання для рэалізацыі буйных інфраструктурных праектаў у Стаўрапольскім краі - гэта пасажырская, камунальная, грузавая, дарожна-будаўнічая і іншая тэхніка", - дадаў прэм'ер-міністр. Пастаўкі тэхнікі магчымы на ўмовах лізінгу...
16 Сак 2017
Беларусь і Турцыя зацікаўлены ў паглыбленні супрацоўніцтва ў ваеннай сферы
Бакі абмяняліся думкамі па пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, абмеркавалі стан і перспектывы беларуска-турэцкага ваеннага супрацоўніцтва, а таксама пацвердзілі зацікаўленасць абедзвюх дзяржаў у развіцці і паглыбленні двухбаковага ўзаемадзеяння ў ваеннай сферы...
16 Сак 2017
Каля 50 індыйскіх кампаній прадставяць прадукцыю на выстаўцы "Ахова здароўя Беларусі"
Індыя выступіць краінай - партнёрам выстаўкі. Індыйскія кампаніі арганізуюць аб'яднаную экспазіцыю, дзе прадставяць найноўшыя дасягненні ў галіне медыцыны і аховы здароўя. Асобныя стэнды будуць прысвечаны медыцынскай галіне Польшчы і Латвіі. Яны арганізаваны аддзелам садзейнічання гандлю і інвестыцыям пасольства Польшчы ў Беларусі і Латвійскім агенцтвам інвестыцый і развіцця...
14 Сак 2017
Выстаўка "БелТЭКСлегпрам. Вясна 2017" пройдзе ў Мінску 29-31 сакавіка
У бягучым годзе выстаўка зменіць прапіску - яна пройдзе ў НВЦ "Белэкспа". У час "БелТЭКСлегпрам. Вясна 2017" пройдзе беларуска-пакістанскі форум. Таксама ў дзелавой праграме - навучальныя семінары і праграмы для спецыялістаў. Традыцыйна адбудуцца паказы новых калекцый адзення...
13 Сак 2017
Мясніковіч лічыць перспектыўным супрацоўніцтва з Іранам у рэалізацыі інвестпраектаў і прамкааперацыі
"Што датычыцца двухбаковага супрацоўніцтва, гэта, безумоўна, інвестыцыйныя праекты, прамысловая кааперацыя. Тут можа быць рэалізавана вельмі шмат цікавых ідэй, падыходаў, каб гэтыя праекты былі ўзаемавыгадныя не толькі ў рамках двухбаковых кантактаў, але і як работа з кампаніямі трэціх краін"...
13 Сак 2017
Лукашэнка даручыў стварыць у Беларусі савет па развіцці ІТ-тэхналогій
"Абмяркоўвалася ідэя стварэння савета, у які могуць увайсці і дзяржаўныя служачыя, адказныя за прыняцце тых ці іншых рашэнняў (асабліва рэгулятарнай нарматыўнай базы), і інвестары, якія працуюць у сферы высокіх тэхналогій, і вучоныя", - адзначыў памочнік Прэзідэнта Усевалад Янчэўскі...
13 Сак 2017
Перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і ЕБРР абмеркаваны на сустрэчы Макея з кіраўніцтвам банка
У час сустрэчы бакі абмеркавалі рэалізацыю бягучых праектаў ЕБРР у Беларусі, а таксама перспектывы далейшага развіцця супрацоўніцтва ў рамках поўнафарматнай стратэгіі банка да 2019 года...
10 Сак 2017
Лукашэнка: Дробязныя прыдзіркі да прадстаўнікоў рэальнага сектара эканомікі і інвестараў недапушчальныя
"Звяртаю ўвагу не толькі пракуратуры, але і ўсіх кантралюючых органаў. Меры адказнасці, што прымяняюцца да парушальнікаў, павінны быць сувымерныя з дапушчанымі парушэннямі, стымуляваць добраахвотнае ўстараненне наступстваў гэтых парушэнняў і кампенсаванне ўрону пацярпелым"...
10 Сак 2017
Лукашэнка патрабуе спрашчаць і рабіць таннейшай дазвольную сістэму
Важнасць работы ў гэтым напрамку Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў на прыкладзе МНС, адзначыўшы неабходнасць новых падыходаў да нагляднай дзейнасці. "Пажарны інспектар не павінен быць пудзілам, асабліва для прадпрымальнікаў. Мы аб гэтым гаварылі, і думаю, што пасля гэтых размоў справа з мёртвага пункта зрушылася", - сказаў кіраўнік дзяржавы...
10 Сак 2017
Расійска-аўстрыйска-беларускі бізнес-форум пройдзе 16 сакавіка ў Маскве
Форум стане пляцоўкай, на якой прадпрыемствы і арганізацыі змогуць прадэманстраваць свае тэхналагічныя дасягненні і інавацыйныя праекты ў розных галінах эканомікі, а таксама азнаёміцца з вопытам сваіх калег з Беларусі, Расіі і Аўстрыі...
9 Сак 2017
Лукашэнка: Беларусь гатова супрацоўнічаць з "Уралкаліем", але інтарэсы краіны павінны быць захаваны на 200 працэнтаў
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, заслухоўваючы даклад аб асобных пытаннях дзейнасці Беларускай калійнай кампаніі. Кіраўнік дзяржавы расказаў, што прадстаўнікі расійскага боку ўжо не першы раз звяртаюцца да яго з просьбай аднавіць узаемадзеянне з "Беларуськаліем" па вытворчасці і продажы ўгнаенняў...
9 Сак 2017
Лукашэнка даручыў да 1 мая вырашыць пытанне працаўладкавання ўсіх беспрацоўных
"Да 1 мая ўсе павінны быць працаўладкаваны, - даручыў Аляксандр Лукашэнка. - І запомніце, у якое б я месца і раён ні прыехаў, мой памочнік выедзе туды загадзя і запросіць публічна беспрацоўных людзей да мяне на сустрэчу. І не дай бог пасля 1 мая такія людзі будуць"...
9 Сак 2017
Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб фінансаванні будаўніцтва ўзлётна-пасадачнай паласы
Распараджэннем прадугледжваецца прыцягненне Нацыянальным аэрапортам Мінск для фінансавання будаўніцтва другой узлётна-пасадачнай паласы з аб'ектамі дапаможнага прызначэння крэдытных рэсурсаў ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь"...
7 Сак 2017
Кабякоў аб узаемадзеянні ў ЕАЭС: Разнастайныя ўнутраныя перашкоды нарастаюць як снежны камяк
"Мы паставілі задачу рэалізаваць фундаментальнасць свабоды перамяшчэння тавараў, паслуг, капіталу і рабочай сілы, якія з'яўляюцца базісам нашага эканамічнага саюза. Вымушаны канстатаваць, што ствараюцца ўсё новыя перашкоды і бар'еры"...
6 Сак 2017
Беларусь і Непал зацікаўлены ў актывізацыі гандлёва-эканамічных адносін
Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Непала ў Расіі Рышы Рамам Гхімірэ...
2 Сак 2017
Кабякоў: Беларусь разлічвае на павелічэнне тавараабароту з Грузіяй
Андрэй Кабякоў адзначыў, што паміж Беларуссю і Грузіяй устаноўлены цесныя дружалюбныя адносіны. Беларускі ўрад гатовы выбудоўваць з Грузіяй эканамічную палітыку з улікам узаемных інтарэсаў. "У мінулым годзе адкрылася беларускае пасольства ў Тбілісі, і мы бачым, што апошнім часам кантакты прыкметна актывізаваліся на ўсіх узроўнях"...
2 Сак 2017
Беларусь і Пакістан прапрацоўваюць варыянты супрацоўніцтва ў тэкстыльнай галіне
Абмеркаваны шырокі спектр беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва ў сферы лёгкай прамысловасці. Пакістанскі бок выказаў зацікаўленасць у шырокім удзеле пакістанскіх вытворцаў у 40-й міжнароднай выстаўцы-кірмашы па аптовым продажы тавараў лёгкай і тэкстыльнай прамысловасці "БелТЭКСлегпрам. Вясна"...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі