Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Sep 2017

Крэдыты на больш як $7 млн выдалі банкі Беларусі па праграме "Жанчыны ў бізнесе"

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як $7 млн крэдытных сродкаў выдалі банкі Беларусі па праграме "Жанчыны ў бізнесе". Аб гэтым паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва ЕБРР у Беларусі Аляксандр Піваварскі сёння на першай нацыянальнай бізнес-канферэнцыі для жанчын-прадпрымальнікаў "Тэрыторыя бізнесу: жаночы погляд", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Бізнес-канферэнцыя праходзіць у рамках праграмы "Жанчыны ў бізнесе", якая рэалізуецца ў краінах Усходняга партнёрства для падтрымкі ўключэння жанчын у бізнес. Кіраўнік прадстаўніцтва ЕБРР у Беларусі растлумачыў, што гэта праграма прадастаўляе доступ да мэтавага фінансавання малых і сярэдніх прадпрыемстваў пад кіраўніцтвам жанчын праз крэдытныя лініі, даступныя мясцовым банкам. У Беларусі да яе далучыліся Белінвестбанк, БНБ-Банк, Ідэя-Банк. "На сённяшні дзень больш за 170 прадпрыемстваў атрымалі крэдыты ў банках-партнёрах па гэтай праграме на агульную суму больш як $7 млн", - удакладніў Аляксандр Піваварскі.

Ён выказаў упэўненасць, што падтрымка жанчын-прадпрымальнікаў адыгрывае важную ролю ў стварэнні рабочых месц і стымуляванні эканамічнага росту. "Разнастайнасць складу рабочай сілы кампаній, у тым ліку на кіраўніцкім узроўні, станоўча ўплывае на асноўныя паказчыкі, уключаючы прадукцыйнасць і эфектыўнасць працы, - адзначыў кіраўнік прадстаўніцтва ЕБРР. - Такія кампаніі больш арыентаваны на патрэбных кліентаў, прымаюць больш узважаныя рашэнні і больш эфектыўна выкарыстоўваюць таленавітых супрацоўнікаў".

Аляксандр Піваварскі расказаў, што згодна з аналізам, праведзеным супрацоўнікамі ЕБРР з выкарыстаннем розных крыніц, у Беларусі на 10 мужчын, якія бяруць крэдыты для развіцця ўласнага прадпрыемства, прыпадае толькі адна жанчына. Мужчыны на 60 працэнтаў часцей, чым жанчыны, выкарыстоўваюць крэдытныя карткі. Верагоднасць адмову ў крэдыце на 55 працэнтаў вышэйшая для жанчын, чым для мужчын. "Мы прыкладаем усе магчымыя намаганні для таго, каб дапамагчы жанчынам-прадпрымальнікам дабівацца поспеху і больш актыўна ўдзельнічаць у эканамічным жыцці краін", - падкрэсліў кіраўнік прадстаўніцтва ЕБРР у Беларусі.

Канферэнцыя "Тэрыторыя бізнесу: жаночы погляд" уключае секцыйныя пасяджэнні па аспектах: лідарства, менеджмент, выкарыстанне найноўшых тэхналогій і інавацый для дасягнення поспеху ў сучасным асяроддзі. У ёй удзельнічаюць каля 200 жанчын-прадпрымальнікаў.

Праграма "Жанчыны ў бізнесе" ў краінах Усходняга партнёрства фінансуецца ЕБРР, Еўрапейскім саюзам у рамках ініцыятывы EU4Business, урадам Швецыі і Фондам падтрымкі краін з пераходнай эканомікай на ранняй стадыі развіцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі