Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Врс 2017

Выстаўка беларускіх навукова-тэхнічных распрацовак упершыню пройдзе ў Саудаўскай Аравіі

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная выстаўка беларускіх навукова-тэхнічных распрацовак упершыню пройдзе ў Эр-Рыядзе (Саудаўская Аравія) з 23 па 24 кастрычніка ў Навукова-тэхналагічным цэнтры імя караля Абдул-Азіза (KACST). Такая інфармацыя размешчана на сайце НАН, паведамляе БЕЛТА.

На выстаўцы плошчай каля 300 кв.м будуць прадстаўлены каля 200 найноўшых навукова-тэхнічных распрацовак з прыкладна 30 арганізацый НАН Беларусі, Міністэрства адукацыі, Міністэрства прамысловасці і іншых ведамстваў. На стэндах у выглядзе натурных узораў, мультымедыйных прэзентацый і інфармацыйных матэрыялаў будуць дэманстравацца распрацоўкі ў галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, арыгінальныя прамысловыя тэхналогіі вытворчасці новых матэрыялаў, лекавых прэпаратаў, а таксама прадукцыя нана- і біятэхналогій.

У час выстаўкі адбудзецца сумесны Беларуска-саудаўскі навуковы сімпозіум з удзелам вядучых вучоных дзвюх краін і кіраўніцтва KACST. Па выніках сустрэч чакаецца заключэнне новых дагавораў і кантрактаў аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Выстаўку арганізуе НАН Беларусі ў адпаведнасці з рэспубліканскім планам мерапрыемстваў па правядзенні ў 2017-м Года навукі. Узаемадзеянне арганізацый НАН з навуковымі ўстановамі Саудаўскай Аравіі ажыццяўляецца на аснове пагаднення аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Навукова-тэхналагічным цэнтрам імя караля Абдул-Азіза.

Навукова-тэхналагічны цэнтр імя караля Абдул-Азіза - гэта нацыянальнае навуковае агенцтва Саудаўскай Аравіі. Каб дапамагчы дабіцца пераходу краіны да эканомікі, заснаванай на ведах, KACST садзейнічае развіццю і інвесціраванню ў нацыянальную сістэму навукі, тэхнікі і інавацый, арыентуючы вынікі даследаванняў на індустрыяльную дыверсіфікацыю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс