Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Врс 2017

Беларускія ліфты пачнуць збіраць у Грузіі

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія ліфты пачнуць збіраць у Грузіі. Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па выніках перагавораў з віцэ-прэм'ер-міністрам - міністрам замежных спраў Грузіі Міхеілам Джанелідзэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы бачым значны рэзерв для актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў сферы вытворчай кааперацыі. У жніўні 2017 года ў Тбілісі з удзелам нашага прадпрыемства "Магілёўліфтмаш" створаны кансорцыум "Грузінскі ліфт", у рамках якога плануецца арганізаваць зборку беларускіх ліфтаў на базе Грузінскага тэхнічнага ўніверсітэта", - сказаў Уладзімір Макей. Міністр выказаў упэўненасць, што такі прыклад будуць пераймаць і іншыя беларускія і грузінскія прадпрыемствы.

Закранаючы развіццё гандлёва-эканамічных адносін у цэлым, кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства канстатаваў працяг росту тавараабароту ў 2017 годзе. Па выніках першага паўгоддзя аб'ёмы ўзаемнага гандлю склалі амаль $60 млн. "Мы дамовіліся зрабіць усё магчымае для таго, каб дасягнуць мэт, якія былі ўстаноўлены нашымі кіраўнікамі, - тавараабароту ў памеры $200 млн", - падкрэсліў ён.

У канцы года адбудзецца 4-е пасяджэнне беларуска-грузінскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. На ім трэба будзе правесці грунтоўную інвентарызацыю сумесных праектаў, прааналізаваць вынікі сумеснай работы і намеціць новыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі