Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Sep 2017

Русы: Мы зацікаўлены пашырыць сетку магазінаў з беларускімі таварамі ў Грузіі

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы на сустрэчы з віцэ-прэм'ер-міністрам - міністрам замежных спраў Грузіі Міхеілам Джанелідзэ4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена пашырыць у Грузіі сетку магазінаў з беларускімі таварамі. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы сёння на сустрэчы з віцэ-прэм'ер-міністрам - міністрам замежных спраў Грузіі Міхеілам Джанелідзэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пры гэтым Міхаіл Русы адзначыў, што беларускі бок гатовы "спрацаваць, каб і магазіны з грузінскімі таварамі працавалі ў Беларусі". "Мы створым умовы, каб усё грузінскае было прадстаўлена ў гэтых магазінах", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, Беларусь і Грузія цалкам могуць выйсці на тавараабарот $200 млн. "Гэта рэальная лічба. У гэтым годзе ўжо ёсць рост тавараабароту на 30 працэнтаў, галоўнае - не збаўляць тэмп", - адзначыў ён.

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы на сустрэчы з віцэ-прэм'ер-міністрам - міністрам замежных спраў Грузіі Міхеілам ДжанелідзэПерспектыўным Міхаіл Русы назваў супрацоўніцтва ў сферы сельскагаспадарчага машынабудавання - беларускія вытворцы гатовы прапанаваць Грузіі корма- і збожжаўборачную, глебаапрацоўчую тэхніку, садовыя трактары. Акрамя таго, у рэспубліцы наладжаны выпуск сучасных тралейбусаў і электробусаў.

Беларускія спецыялісты гатовы падзяліцца з грузінскімі калегамі напрацоўкамі ў насенняводстве бульбы, наладзіць пастаўкі цукру, у сваю чаргу Грузія можа ўвозіць у Беларусь сухафрукты, фундук і іншую прадукцыю. "Мы гатовы зрабіць усё неабходнае, каб у Беларусі была вытворчасць грузінскіх він або каньякоў", - дадаў Міхаіл Русы.

Віцэ-прэм'ер таксама лічыць, што краінам трэба развіваць супрацоўніцтва ў сферы ІТ, а таксама культурны абмен. Ён выказаў удзячнасць грузінскаму боку за арганізацыю свята "Тбілісоба" 2 верасня ў Мінску.

Міхеіл Джанелідзэ запэўніў, што Грузія цэніць падтрымку Беларусі і мае намер актыўна развіваць двухбаковыя адносіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі