Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Врс 2017

У Беларусі спросцяць умовы вядзення бізнесу для вытворцаў адзення

6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі спросцяць умовы вядзення бізнесу для вытворцаў адзення, паведаміў сёння журналістам дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Пётр Арушаньянц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер у Беларусі рыхтуецца пакет дакументаў па развіцці прадпрымальніцтва. Вытворчасць адзення - адзін з 23 відаў дзейнасці, для якіх будуць створаны максімальна спрыяльныя ўмовы. Праведзена вельмі сур'ёзная работа па выключэнні ўсіх залішніх патрабаванняў, пакінуты толькі патрабаванні, неабходныя для таго, каб забяспечыць спажыўцу якасць паслуг. Гэта надасць імпульс развіццю гэтага сектара эканомікі", - сказаў Пётр Арушаньянц.

Паводле яго слоў, пасля прыняцця пакета дакументаў заняцца шыццём адзення ў Беларусі будзе значна прасцей. "Неабходна будзе накіраваць паведамленне ў мясцовы выканаўчы орган аб тым, што плануеш з пэўнага чысла займацца шыццём адзення. І ўсё, больш нічога не трэба, ніякіх дадатковых патрабаванняў. А паведамленне - гэта яшчэ і дадатковая рэклама, таму што на сайце мясцовага органа з'явіцца інфармацыя аб тым, што вы займаецеся шыццём адзення. Гэта таксама магчымасць прыцягнуць кліентаў або партнёраў. Спрашчэнне ўмоў вядзення бізнесу дасць магчымасць знізіць сабекошт дызайнерскага адзення, а значыць, такое адзенне можа стаць таннейшым", - адзначыў дырэктар дэпартамента па прадпрымальніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі