Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Врс 2017

Беларусь прапануе кітайскай правінцыі Ганьсу стварыць СП па вытворчасці сельгастэхнікі

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прапануе кітайскай правінцыі Ганьсу стварыць сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін сёння на сустрэчы з губернатарам Ганьсу Тан Жэньцзянем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі і Ганьсу ёсць магчымасці для далейшага развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Сёння вы будзеце знаёміцца са стратэгічным для дзвюх краін праектам - Кітайска-беларускім індустрыяльным паркам "Вялікі камень". Многія правінцыі прадстаўлены ўжо ў парку, чакаем, што да іх далучацца і кампаніі Ганьсу. Беларусь таксама зацікаўлена ў стварэнні ў Ганьсу сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі", - сказаў Анатоль Калінін.

Правінцыя Ганьсу ўжо наладзіла цесныя сувязі з Гродзенскай вобласцю: кітайская карпарацыя рэканструюе гасцініцу ў абласным цэнтры, там жа ў мінулыя выхадныя адкрыты цэнтр народнай кітайскай медыцыны, у Мінску з'явіўся новы рэстаран кітайскай кухні. Правінцыя Ганьсу нарошчвае пастаўкі з Беларусі малака, сока і іншай харчовай прадукцыі.

Анатоль Калінін запэўніў, што беларускі ўрад будзе і далей аказваць падтрымку ўзаемавыгадным праектам з Кітаем у розных галінах.

Тан Жэньцзянь у сваю чаргу адзначыў, што правінцыя Ганьсу гатова пашыраць міжрэгіянальныя сувязі з беларускімі рэгіёнамі і развіваць супрацоўніцтва ў рамках ініцыятывы "Адзін пояс - адзін шлях". Выгаднае геаграфічнае становішча Беларусі будзе садзейнічаць арганізацыі зручных транзітных калідораў для кітайскай прадукцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс