Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

7 Sep 2017

Мініханаў: Прадукцыя беларускага машынабудавання запатрабавана ў Татарстане

7 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Прадукцыя беларускага машынабудавання запатрабавана ў Татарстане. Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, заявіў Прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў па выніках праведзенай сёння ў Маскве сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Расіі Ігарам Петрышэнкам.

Паводле слоў кіраўніка Татарстана, практычна ўся беларуская машынабудаўнічая прадукцыя, асабліва прызначаная для аграпрамысловага комплексу, прадстаўлена ў рэспубліцы. "У гэтым годзе мы праводзілі Дні поля, і нашы беларускія калегі вельмі сур'ёзна сябе паказалі", - адзначыў ён.

Рустам Мініханаў нагадаў, што ў Татарстане створана сумеснае прадпрыемства па выпуску трактароў МТЗ. Ён паведаміў, што разглядаюцца планы па яго пашырэнні. Акрамя таго, ёсць цікавыя праекты ў частцы паставак нафтахімічнай прадукцыі, вуглевадароднай сыравіны.

На сустрэчы Ігара Петрышэнкі і Рустама Мініханава абмяркоўваліся пытанні беларуска-татарстанскага супрацоўніцтва ў сферах прамысловай кааперацыі, аграпрамысловага комплексу, дарожна-камунальнай гаспадаркі, пасажырскага транспарту. Асаблівая ўвага ўдзелена нармалізацыі дзейнасці ТАА "Гандлёвы дом "МТЗ-ЕлАЗ" як ключавога прадпрыемства па зборцы і рэалізацыі трактароў МТЗ і іншай беларускай тэхнікі ў Прыволжскай федэральнай акрузе, арганізацыі сэрвіснага абслугоўвання беларускай тэхнікі. Былі разгледжаны пытанні паставак пасажырскага транспарту для патрэб сталіцы Татарстана Казані і іншых гарадоў рэспублікі, а таксама паглыбленне супрацоўніцтва ПАТ "КАМАЗ" з беларускімі прадпрыемствамі, якія выпускаюць аўтакампаненты. Вызначаны канкрэтныя шляхі актывізацыі гандлёва-эканамічных сувязей у гэтых сферах.

Акрамя перагавораў Рустам Мініханаў азнаёміўся з гістарычнай часткай пасольства Беларусі ў Расіі, Дзелавым і культурным комплексам дыпмісіі, зрабіў запіс у Кнізе ганаровых гасцей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі