Алена Ланская – прадстаўніца Беларусі на "Еўрабачанні-2013" | Belarus.by
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Пра Беларусь

Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Пра Беларусь | Культура | Алена Ланская

Алена Ланская – прадстаўніца Беларусі на "Еўрабачанні-2013"

Алёна Ланская
Алёна Ланская
На міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2013" Беларусь прадстаўляла пераможца Нацыянальнага адборачнага тура Алёна Ланская.

Пераможца нацыянальнага адборачнага тура на "Еўрабачанне-2013" Алёна Ланская

Першай перамогай Алёны Ланской напярэдадні конкурсу стаў другі радок у топ-10 самых прыгожых і стыльных удзельніц "Еўрабачання-2013" пасля ўкраінкі Златы Агневіч.

Спявачка выступіла на сцэне "Мальмё-Арэны" (Швецыя) 14 мая ў першым паўфінале пад нумарам 11 з песняй "Solayoh" аб казачнай планеце добрых і шчырых людзей, місія якой дарыць энергію любові і натхнення.

Аўтары кампазіцыі "Solayoh" бельгійскі кампазітар Марк Паэлінк і брытанскі паэт-песеннік Марцін Кінг. Рэжысёр відэакліпа, здымкі якога праходзілі ў Стамбуле, турэцкі прадзюсар і кліпмэйкер Сенол Каркмаза. Харэаграфія для відэа пастаўлена адной з самых вядомых сербскіх школ танца "Zillenium" пад кіраўніцтвам Алекса Райфавіча.

Алена ЛанскаяАлёна Ланская выйшла на сцэну "Еўрабачання" ў раскошнай сукенцы, упрыгожанай 70 тысячамі стразаў Свароўскі. А ў гэты час 14 мая, паводле разлікаў астраномаў, у зеніце знаходзілася зорка Solayoh з сузор'я Вялікай Мядзведзіцы, падораная спявачцы Міжнародным зоркавым каталогам імя Германа Цітова.

Гэты вечар на сцэне "Мальмё-Арэны" прынёс Алёне Ланской поспех. Па выніках галасавання гледачоў і журы прадстаўніца Беларусі выйшла ў фінал "Еўрабачання-2013", які адбыўся 18 мая.

Па выніках фіналу прадстаўніца Беларусі на конкурсе "Еўрабачанне-2013" Алёна Ланская заняла 16-е месца, атрымаўшы 48 балаў.

Над сцэнічным вобразам і нумарам беларускай канкурсанткі працавала міжнародная каманда спецыялістаў з Беларусі, Сербіі, Германіі, Славеніі, ПАР і Грэцыі.

Алёна Ланская – "Solayoh"

Відэакліп Алёны Ланской для "Еўрабачання-2013", рэжысёрам якога выступіў турэцкі прадзюсар і кліпмейкер Сенол Каркмаза, быў зняты ў Стамбуле.

Як адзначыла спявачка, сюжэт роліка прадыктаваны самой кампазіцыяй аб жыцці на абстрактнай планеце, дзе вераць у цуды і ў тое, што ўсё, што адбываецца, і ёсць цуд.

Удзел у здымках прыняў пераможца "Еўрабачання-2009" нарвежац з беларускімі каранямі Аляксандр Рыбак.

Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі