Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Feb 2015

Каляндар падзей у Беларусі: сакавік 2015

Міжнародныя маладзёжны тэатральны форум М@rt.кантакт у МагілёвеМіжнародныя маладзёжны тэатральны форум М@rt.кантакт у Магілёве

Выстаўка "Слуцкія паясы" ў Мінску

Слуцкія паясыСлуцкія паясы – унікальная рэліквія беларускага народа і частка сусветнай культурнай спадчыны. Шэдэўры ткацтва ствараліся ў ХVIII-XIX стагоддзях на мануфактурах, самай знакамітай з якіх была Слуцкая, што належала князям Радзівілам. З даўніх часоў умела выкананы кунтушовы пояс з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак быў абавязковым атрыбутам касцюма шляхты Рэчы Паспалітай. Як правіла, паясы насілі на кунтушы – верхнім адзенні з разрэзанымі спушчанымі рукавамі. На выстаўцы ў Мінску будуць прадстаўлены шэсць слуцкіх паясоў з буйнейшага збору Нацыянальнага музея ў Варшаве. Пяць з іх адносяць да перыяду, калі ўладальнікамі Слуцкай мануфактуры былі Ян і Лявон Маджарскія (1767-1807), яшчэ адзін пояс быў створаны ў 1807 годзе.

Калі: 6 лістапада 2014 – 4 красавіка
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

Музей шакаладу Nicolya ў Мінску

Музей шакаладу Nicolya ў МінскуВядомы ўкраінскі кандытар Мікалай Папоў – аўтар арыгінальных работ, сярод якіх шакаладны пакой у Мірскім замку, мініяцюры гомельскага палаца Румянцавых і Паскевічаў і Новага замка ў Гродне – прадстаўляе новую выстаўку ў беларускай сталіцы. Наведвальнікі ўбачаць больш за 200 эксклюзіўных вырабаў з салодкіх прысмакаў: шакаладны стол з антыкварыятам, вялікую і малую кароны Расійскай імперыі, яйкі Фабержэ, знакамітую карціну "Шакаладніца", двухметровую Эйфелеву вежу вагой 45 кг, якая складаецца з 512 частак. Сярод новых каларытных экспанатаў – помнікі мастацтва Беларусі, зброя, маскі, прадметы быту і нават папулярная страва беларускай кухнідранікі…  Акцэнтам выстаўкі стане самая вялікая ў свеце карціна з выявай выдатных мясцін Беларусі.

Калі: 4 снежня 2014 – 1 мая
Дзе: Мінск, Нацыянальны гістарычны музей

Шоу гіганцкіх фантанаў у Белдзяржцырку

Шоу гіганцкіх фантанаўГалоўны цырк Беларусі прадстаўляе японска-расійскі праект "Шоу гіганцкіх фантанаў", у якім увасоблены эксклюзіўныя інжынерныя і дызайнерскія рашэнні. У час паказу арэна ператвараецца ў басейн-трансформер, дзе адначасова цыркулюе 120 т вады і працуе 600 фантанаў вышынёй да 18 м. Ва ультрасучасным шоу выступяць акрабаты, паветраныя гімнасты, канатаходцы, эквілібрысты, ілюзіяністы, а таксама вясёлы клоўнскі дуэт "Долі і Даміно" заслужаных артыстаў Расіі Лады і Аляксандра Сарнацкіх. У нумарах задзейнічаны і жывёлы: бурыя мядзведзі, белыя канадскія ваўкі, кошкі, малпы, якія выконваюць арыгінальныя трукі, танцуюць, круцяць хула-хупы і нават робяць сальта.

Калі: 30 студзеня – 3 мая
Дзе: Мінск, Белдзяржцырк

Выстава "Mater Dei. Іканаграфія аднаго кахання" ў Мінску

Выстава "Mater Dei. Іканаграфія аднаго кахання" ў МінскуУнікальная выстава шэдэўраў італьянскага Рэнесансу - сумесны праект Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Акадэміі прыгожых мастацтваў імя П'етра Ванучы і Нацыянальнай галерэі Умбрыі. Упершыню беларускія знатакі мастацтва ўбачаць больш як 30 твораў жывапісу і графікі XV–XIX стагоддзяў з дзяржаўных і прыватных калекцый італьянскай Перуджы. Асаблівую цікавасць уяўляюць 12 жывапісных палотнаў, аб'яднаных культавым вобразам Мадонны з дзіцем, адным з самых капіруемых у свеце з часоў вялікага Рафаэля Санці. З буйнейшага збору Беларусі ў экспазіцыі можна ўбачыць два жывапісныя творы невядомых мастакоў XVII стагоддзя і 10 гравюр XVII-XVIII стагоддзяў.

Калі: 13 лютага – 4 мая
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей
Даведацца падрабязней

Прэм'ера фільма "Батальёнъ"

Прэм'ера фільма "Батальёнъ"Стваральнікі кінакарцін "Брэсцкая крэпасць" і "Сталінград" прадстаўляюць фільм Дзмітрыя Месхіева "Батальёнъ", прысвечаны подзвігу жаночага атрада пад камандаваннем кавалера Георгіеўскага ордэна Марыі Бачкаровай, створанага ў 1917 годзе для ўзняцця баявога духу арміі. Унікальная гісторыя, заснаваная на рэальных падзеях Першай сусветнай вайны, расказвае пра дзяўчат з "батальёна смерці", якія нараўне з мужчынамі змагаліся на ваенных рубяжах краіны ў наваколлях беларускага горада Смаргонь. Аўтар ідэі – прадзюсар фільма "Брэсцкая крэпасць" Ігар Угольнікаў. У галоўных ролях – зоркі расійскага кіно Марыя Аронава, Марыя Кажэўнікава, Ірына Рахманава, Марат Башараў, а таксама актрыса Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы Яніна Малінчык, якая на экране ўвасобіла вобраз адной з удзельніц жаночага атрада Дусі Грынёвай.

Калі: 20 лютага –11 сакавіка
Дзе: кінатэатры Беларусі
Даведацца падрабязней

Выстава Ларса Странда ў Мінску

Выстава Ларса Странда ў МінскуМастак Ларс Странд, карціны якога экспануюцца ў вядучых галерэях і прадаюцца на прэстыжных аўкцыёнах, захоўваюцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях па ўсім свеце, за сваю творчую дзейнасць прыняў удзел у больш як 100 выставах у Нарвегіі, Швецыі, Даніі, Літве, Латвіі, Францыі, Германіі, Швейцарыі... І менавіта ён стаў першым нарвежскім майстрам, які прадставіў сваю персанальную – 41-ю па ліку – выставу ў Мінску. Цікава, што да дэбюту ў беларускай сталіцы работы Странда выстаўляліся ў Віцебску, дзе тварылі сусветна вядомыя Шагал і Малевіч: іх метады блізкія і нарвежцу. Работы Ларса Странда вызначаюцца філіграннай тэхнікай: кожная карціна змяшчае да 40 слаёў фарбы і складаецца з мноства колераў і адценняў, якія ствараюць манахромны эфект. Наведвальнікі выставы "За гарызонтам" могуць паглыбіцца ў абстрактны свет каляровых ліній, такі ж ілюзорны, як і гарызонт, падумаць аб існаванні на мяжы адчуванняў у жыцці і мастацтве.

Калі: 20 лютага – 4 сакавіка
Дзе: Мінск, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва

Выстава "Вынаходствы да Вінчы" ў Мінску

Выстава "Вынаходствы да Вінчы" ў МінскуМіжнародная выстава "Вынаходствы да Вінчы" – першая ў свеце перасовачная выстава, прысвечаная творчасці геніяльнага мастака, вучонага і вынаходніка Леанарда да Вінчы, створаная ў 2006 годзе пры ўдзеле Leonardo da Vinci Museo ў Італіі. Па эскізах вучонага з дапамогай матэрыялаў і тэхнікі эпохі Адраджэння сучаснымі майстрамі адноўлена 200 тэхнічных навінак таго часу, сярод якіх лятальны апарат, падводная лодка, акваланг, парашут, веласіпед… Вучоныя вывучылі каля 6 тысяч дакументаў, многія з якіх змяшчалі наўмысныя памылкі, зашыфраваныя коды, а некаторыя запісаны люстраным спосабам. Акрамя вынаходстваў вялікага Леанарда, наведвальнікі ўбачаць рукапісы, нататкі по анатоміі, а таксама знакамітыя жывапісныя палотны "Мона Ліза", "Вітрувіянскі чалавек" і "Тайная вячэра" ў 3D версіі і скульптуру "Конь Сфорца".

Калі: 1 красавіка – 31 мая
Дзе: Мінск, Нацыянальны мастацкі музей

Спектакль Рамана Карцава "Нарадзіўся ў Адэсе"

Спектакль Рамана Карцава "Нарадзіўся ў Адэсе"Раман Карцаў – народны артыст Расіі, акцёр Маскоўскага тэатра мініяцюр пад кіраўніцтвам Міхаіла Жванецкага, шырока вядомы па гумарыстычных нумарах з Віктарам Ільчанкам. Поспех у кіно яму прынеслі ролі Швондара і дзядзькі Берліёза, Максіміліяна Андрэевіча Паплаўскага, у знакамітых экранізацыях раманаў "Сабачае сэрца" і "Майстар і Маргарыта" Уладзіміра Борткі. У выкананні таленавітага майстра на мінскай сцэне прагучаць творы Антона Чэхава, Данііла Хармса, Міхаіла Зошчанкі, маналогі Міхаіла Жванецкага "Нядзельная раніца", "Сход на лікёра-гарэлачным заводзе", а таксама аўтарскія творы, у тым ліку аўтабіяграфічнае апавяданне "Сватанне" і мініяцюры, прысвечаныя роднаму гораду артыста – сонечнай Адэсе.

Калі: 3 сакавіка
Дзе: Мінск, КЗ "Мінск"

I Міжнародны фестываль "Хварастоўскі і сябры" ў Мінску

I Міжнародны фестываль "Хварастоўскі і сябры" ў МінскуМіжнародны фестываль бліскучага опернага спевака, народнага артыста Расіі Дзмітрыя Хварастоўскага, прызначаны аб'яднаць класічную музыку, оперу і балет, упершыню пройдзе ў Мінску. Адкрые праграму вечароў сусветная зорка фартэпіяннай музыкі - Барыс Беразоўскі, якога нярэдка называюць "новым Рыхтэрам". У яго віртуозным выкананні са сцэны Белдзяржфілармоніі прагучаць творы Шапэна, Рыхарда Штрауса, Грыга і Чайкоўскага. Кульмінацыяй фестывалю стане канцэрт маэстра Дзмітрыя Хварастоўскага, у якім вядучыя салісткі нью-ёркскага тэатра "Метраполітэн-опера" сёстры Марына і Мірыям Коста-Джэксан і прыма Вялікага тэатра Беларусі Аксана Волкава выканаюць вядомыя оперныя арыі і творы рускіх кампазітараў у суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь. На завяршэнне знакаміты Тэатр балета Барыса Эйфмана прадставіць спектакль "Радэн" аб трагічнай гісторыі жыцця французскага скульптара Агюста Радэна і яго кахання да вучаніцы і музы Камілы Кладэль.

Калі: 3 – 7 сакавіка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Шоу Ільі Авербуха "Аднакласнікі" ў Мінску

Шоу Ільі Авербуха "Аднакласнікі" ў МінскуВядомы фігурыст, трэнер, прадзюсар, харэограф-пастаноўшчык Ілья Авербух вяртаецца ў Мінск з новым лядовым шоу "Аднакласнікі". У аснове сюжэта – гісторыя аб жыццёвых перыпетыях былых аднакласнікаў, якія сустрэліся праз гады. Драматургія шоу пабудавана так, што кожны нумар прадаўжае папярэдні і завяршаецца агульнай сцэнай, што стварае асаблівую атмасферу. На лёд галоўнай арэны Беларусі выйдуць сусветныя зоркі фігурнага катання – Аляксей Ягудзін, Таццяна Наўка і Раман Кастамараў, Таццяна Тацьмяніна і Максім Марынін, а таксама папулярныя тэлевядучыя, артысты тэатра і кіно, якія запомніліся публіцы дзякуючы тэлепраекту "Ледніковы перыяд": Крысціна Асмус, Ягор Бяроеў, Ала Міхеева, Цімур Батрутдзінаў…

Калі: 13 сакавіка
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна

Творчы вечар Максіма Дунаеўскага ў Мінску

Творчы вечар Максіма Дунаеўскага ў МінскуЗнакаміты кампазітар, акадэмік Расійскай нацыянальнай акадэміі "Ніка" народны артыст Расіі Максім Дунаеўскі напісаў музыку да больш як 30 фільмаў, мюзіклаў і мультфільмаў. Сярод іх – легендарныя карціны "Д’Артаньян і тры мушкецёры", "Карнавал", "Мэры Попінс, да пабачэння!", "Ах, вадэвіль, вадэвіль", мюзіклы "Дванаццаць крэслаў", "Норд-Ост" і "Пунсовыя ветразі", мультфільмы "Лятучы карабель", "Кошкін дом!"... Яго кампазіцыі ўпрыгожылі рэпертуар Эдзіты П'ехі, Мікалая Карачанцава, Таццяны Буланавай, Любові Успенскай і многіх іншых вядомых выканаўцаў. У творчым вечары, прысвечаным 70-годдзю Максіма Дунаеўскага, зоркі эстрады, тэатра і кіно Ларыса Доліна, Міхаіл Баярскі і Дзмітрый Харацьян выканаюць лепшыя песні маэстра ў суправаджэнні Дзяржаўнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам дырыжора Аркадзя Берына.

Калі: 17 сакавіка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Тэатр Рамана Вікцюка ў Мінску

Тэатр Рамана Вікцюка ў МінскуВядомы рэжысёр, чыё імя ўнесена ў кнігу 50 найвялікшых сучаснікаў другой паловы ХХ стагоддзя, Раман Вікцюк увайшоў у гісторыю тэатра дзякуючы легендарнаму спектаклю "Служанкі". У Мінску маэстра прадставіць трагікамедыю "Непараўнальная!" па аднайменнай п'есе брытанскага драматурга Пітэра Куілтэра. Гэта пранізлівая гісторыя жыцця амерыканскай спявачкі Флорэнс Фостэр Джэнкінс, якую лічылі горшай спявачкай усіх часоў і народаў. Аднак, нават не валодаючы музычным слыхам і галасавымі данымі, Флорэнс збірала буйнейшыя залы свету. Галоўную ролю ў спектаклі выконвае вядучы акцёр Тэатра Рамана Вікцюка, заслужаны артыст Расіі Дзмітрый Бозін, вядомы сваёй унікальнай пластыкай і бліскучай акцёрскай ігрой.

Калі, дзе:
18 сакавіка – Гомель, Палац культуры чыгуначнікаў
19 сакавіка – Мінск, КЗ "Мінск"

Lord of the Dance ў Мінску

Lord of the Dance ў МінскуШоу ірландскіх танцаў "Lord of the Dance" – адзін з самых яркіх і паспяховых танцавальных праектаў сучаснасці – вяртаецца ў Беларусь з новай праграмай. Яго стваральнік – вядомы амерыканскі харэограф, "кароль танца" Майкл Флэтлі – двойчы ўключаны ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самы хуткі выканаўца чачоткі ў свеце. У рамках сусветнага туру легендарны калектыў прадставіць праграму "Dangerous Games", у аснове якой – захапляючая гісторыя аб процістаянні Уладара Танца і каварнага лорда Дон Дорха. Гледачоў чакае цудоўная ірландская музыка, песенныя нумары ў выкананні Nadine Coyle, сучасныя 3D-тэхналогіі і спецэфекты, а самае галоўнае – віртуозныя танцы, у тым ліку знакамітая чачотка, рыл і стэп. У шоу задзейнічаны James Keegan, Morgan Comer, Mathew Smith, якія ўваходзяць у топ лепшых маладых танцораў.

Калі: 19 сакавіка
Дзе: Мінск, Палац Рэспублікі

Х Міжнародны маладзёжны тэатральны форум М@rt.кантакт

Міжнародны маладзёжны тэатральны форум М@rt.кантактМіжнародны форум, які ў гэтым годзе адзначае 10-гадовы юбілей, здзівіць аматараў Мельпамены прыемнымі навінкамі і сюрпрызамі. На працягу тыдня жыхары і госці Магілёва ўбачаць 19 класічных і сучасных пастановак, якія прадставяць вядучыя трупы з 10 краін свету – Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Эстоніі, Арменіі, Кіргізіі, Ізраіля і Германіі. Упершыню на форуме не будзе адукацыйнай часткі, майстар-класаў і нават прафесійнага журы: паказы эксперыментальных пастановак пройдуць на малых сцэнах, а лепшы маладзёжны спектакль вызначыць маладзёжная творчая група. Адкрыецца фестываль спектаклем Васіля Бархатава "Каварства і каханне", які прадставіць Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны драматычны тэатр "Прытулак камедыянта".

Калі: 21 – 27 сакавіка
Дзе: Магілёў, Магілёўскі тэатр лялек, Магілёўскі абласны драматычны тэатр, КЗ "Магілёў"

XXVIII Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі

Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкіМіжнародны фестываль традыцыйна збярэ ў старажытным Полацку лепшых беларускіх і замежных музыкантаў. Праграма сёлетняга форуму прысвечана 330-годдзю з дня нараджэння вялікага нямецкага кампазітара Іагана Себасцьяна Баха, які напісаў больш за 1000 твораў і ўвайшоў у гісторыю як непераўзыдзены майстар паліфаніі. Упершыню пад купалам Сафійскага сабора пройдзе конкурс юных піяністаў "І.С. Бах і XXI стагоддзе", які дапоўніць насычаную фестывальную праграму. У рамках форуму адбудзецца канцэрт вядомай нямецкай піяністкі, прафесара Веймарскай вышэйшай школы музыкі імя Ф. Ліста Герліндэ Ота, якая ўзначаліць прафесійнае журы. Пераможцаў творчага спаборніцтва агучаць на фінальным канцэрце, дзе выступіць народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў.

Калі: 22 – 28 сакавіка
Дзе: Полацк, Сафійскі сабор
Даведацца падрабязней

"Цырк дзю Салей" у Мінску

"Цырк дзю Салей" у МінскуСусветна вядомы канадскі Cirque du Soleil вяртаецца ў Мінск з новым шоу "Quidam", названым па імені аднаго з галоўных персанажаў – "чалавека без галавы" з парасонам і кацялком, які жыве ўнутры кожнага чалавека, танцуе, смяецца і спявае. Упершыню паказ праслаўленай трупы прысвечаны адносінам дзяцей і бацькоў: згодна з сюжэтам, дзяўчына Зоі, пакутуючы ад неразумення бацькоў, адпраўляецца ў фантастычны свет Quidam, каб справіцца са сваімі страхамі. Гледачоў чакае выдатная драматургія, неверагодная энергетыка і майстэрства артыстаў, акрабатычныя нумары, ад якіх займае дух, трукі на трапецыі і са скакалкай, жангліраванне і цудоўная музыка канадскага кампазітара Бенуа Журэса.

Калі: 26 – 29 сакавіка
Дзе: Мінск, Мінск-Арэна

Шэдэўры Барока. Аркестр "Алімпія Класіка" ў Мінску

Шэдэўры Барока. Аркестр "Алімпія Класіка" ў МінскуЦудоўную праграму "Шэдэўры Барока" прадставіць камерны аркестр "Алімпія Класіка", створаны маэстра Міхаілам Снітко – вучнем выдатных дырыжораў, народных артыстаў Расіі Генадзя Праваторава, Ільі Мусіна і Генадзя Ражджэственскага. У праграме вечара прагучаць знакамітыя барочныя творы Джавані Пергалезі, Іагана Себасцьяна Баха, Тамаза Альбіноні і Эварда Элгара. У канцэрце выступіць жаночы камерны хор "Concertino" пад кіраўніцтвам Аляксея Снітко, а таксама салісты – лаўрэаты міжнародных конкурсаў Кацярына Мішчанчук (скрыпка), Таццяна Гаўрылава (сапрана), Вольга Перагуд (сапрана), Таццяна Гажэўская (меца-сапрана) і Наталля Акініна (меца-сапрана).

Калі: 27 – 28 сакавіка
Дзе: Мінск, Чырвоны касцёл

Гару ў Мінску

Гару ў МінскуСпявак, музыкант і акцёр Garou, які атрымаў сусветную славу пасля выканання ролі Квазімода ў мюзікле "Нотр-Дам дэ Пары", за сваю творчую кар'еру выпусціў восем студыйных альбомаў, праехаў па свеце з мноствам канцэртаў, выступаў на адкрыцці зімовых Алімпійскіх гульняў-2010 у Ванкуверы. Аднак адным з самых незвычайных амплуа для яго стала роля чараўніка Зарка ў акрабатычнай рок-оперы "Zarkana" сусветна вядомага "Цырка дзю Салей". У беларускай сталіцы спявак прадставіць новы альбом "Au milieu de ma vie" ("У сярэдзіне жыцця"), які стаў своеасаблівай споведдзю, у якой адлюстраваны самыя яркія моманты з яго жыцця. У канцэрце таксама прагучаць самыя вядомыя кампазіцыі, у тым ліку сінглы з нядаўняга альбома "Rhythm And Blues".

Калі: 31 сакавіка
Дзе: Мінск, Палац спорту

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі