Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Кст 2014

Карціна "Белыя Росы. Вяртанне" пачала экраннае жыццё

Прэм'ера карціны "Белыя Росы. Вяртанне" у Мінску14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Карціна "Белыя Росы. Вяртанне" пачала экраннае жыццё. Прэм'ера новай работы Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" адбылася ў Мінску 13 кастрычніка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Перад пачаткам паказу ў сталічным кінатэатры "Кастрычнік" міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў падзяліўся з гасцямі прыемнымі ўражаннямі. Каля кас кінатэатра людзі пыталіся лішняга білета і прасілі правесці ў залу. Такой пільнай увагі з боку гледачоў да беларускай карціны не было даўно. На думку Барыса Святлова, "Белыя Росы. Вяртанне" - гэта карціна, якая прадаўжае тэму сістэмы каштоўнасцей, закладзенай "Белымі Росамі" Ігара Дабралюбава. "Фільм дае магчымасць гледачу параўнаць пасля таго, як мінула тры дзясяткі гадоў, наколькі змяніліся мы, ці рушылі наперад па шляху цывілізацыі, ці не страцілі самае дарагое, што па сутнасці дае нам права называцца людзьмі", - лічыць міністр.

Прэм'ера карціны "Белыя Росы. Вяртанне" у МінскуВядомы беларускі драматург, аўтар "Белых Рос" і "Белых Рос. Вяртанне" Аляксей Дудараў папярэдзіў гасцей, што яны ўбачаць не працяг дабралюбаўскага фільма, а новую самастойную работу. Але яго рэжысёру равесніцы "Белых Рос" Аляксандры Бутар удалося стварыць карціну, таксама прасякнутую пачуццямі, якія складаюць чалавечае шчасце: вера, надзея, каханне.

Сама рэжысёр прызналася, што сабраць поўны кінатэатр "Кастрычнік" была яе мара. Аляксандра Бутар прадставіла сваю каманду, з цеплынёй гаворачы пра кожнага яе ўдзельніка. Не змаглі прыехаць у Мінск Юозас Будрайціс, Андрэй Мярзлікін.

Народны артыст РСФСР Мікалай Карачанцаў з жонкай актрысай Людмілай ПаргінойАдным з самых дарагіх гасцей кінапрэм'еры стаў народны артыст РСФСР Мікалай Карачанцаў. Любімы многімі пакаленнямі акцёр прыехаў на прэм'еру разам з жонкай Людмілай Паргіной. Фільм сямейнай пары спадабаўся, як і ўсім гледачам, якія прыйшлі ў кіназалу. Здымачная група купалася ў апладысментах і кветках.

Карціна "Белыя Росы. Вяртанне" з'яўляецца працягам адной з самых вядомых работ "Беларусьфільма" - кінакамедыі "Белыя Росы". У год выхаду на кінаэкраны (1983) яна ўвайшла ў спіс лідараў пракату, сабраўшы 36 млн гледачоў. Па выніках апытання часопіса "Советский экран" фільм быў прызнаны лепшай камедыяй 1984 года.

Прэм'ера карціны "Белыя Росы. Вяртанне" у МінскуСцэнарый для працягу любімай многімі пакаленнямі кінастужкі напісалі Аляксей Дудараў, Аляксандра Бутар і Юлія Гірэль. Галоўныя ролі ў карціне выканалі народны артыст Літвы Юозас Будрайціс, акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы народны артыст Беларусі Віктар Манаеў, народная артыстка Расіі Ірына Каўрыга-Ягорава, якая здымалася і ў першым фільме. Акрамя яе з ранейшага акцёрскага складу ў "Вяртанні" пасля доўгага творчага перапынку зняўся народны артыст РСФСР Мікалай Карачанцаў. Разам са знакамітымі акцёрамі на здымачнай пляцоўцы працавалі Павел Харланчук, Юлія Смірнова, Андрэй Мярзлікін, Ганна Палупанава і іншыя.

Фільм "Белыя Росы. Вяртанне" выходзіць у шырокі пракат з 16 кастрычніка. На 22 кастрычніка запланавана прэм'ера карціны ў Вільнюсе, а на 22 снежня - у Маскве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі