Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Чэр 2016
Больш як 500 кампаній стануць удзельнікамі "Белагра-2016"
Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2016" праходзіць у рамках Беларускага аграпрамысловага тыдня з 7 па 11 чэрвеня. Экспазіцыя выстаўкі размяшчаецца на пляцоўцы аэрапорта "Мінск-1". Свой удзел у выстаўцы пацвердзілі 23 афіцыйныя замежныя дэлегацыі...
7 Чэр 2016
Маскоўска-беларускі форум дзелавога супрацоўніцтва адбудзецца з удзелам мэраў Масквы і Мінска
Мерапрыемства арганізуецца ў культурна-дзелавым цэнтры "Дом Масквы" ў Мінску ў час Дзён Масквы ў беларускай сталіцы. У адкрыцці прымуць удзел мэры дзвюх сталіц: Масквы - Сяргей Сабянін і Мінска - Андрэй Шорац...
6 Чэр 2016
Фінал "Міс Беларусь-2016" адбудзецца 19 чэрвеня
За галоўны тытул пазмагаюцца 26 прыгажунь. 7 чэрвеня ўсе дзяўчаты збяруцца ў Мінску і пачнуць падрыхтоўку да фінальнага шоу. За ўсімі этапамі падрыхтоўкі можна будзе сачыць у дзённіках конкурсу ў праграме "Наша раніца" і на сайце АНТ з 9 чэрвеня...
6 Чэр 2016
Дні Масквы адкрываюцца ў Мінску
Лепш даведацца пра Маскву дадуць магчымасць мінчанам кніжная выстаўка ў Маскве, сфарміраваная з лепшых узораў выдавецкіх праграм урада Масквы, і фотавыстаўка "Мая Масква". У праграме таксама таварыскія сустрэчы па хакеі паміж юнацкімі зборнымі камандамі Масквы і Мінска, культурныя мерапрыемствы...
3 Чэр 2016
Нацыянальны стэнд Беларусі прадстаўлены ў Маскве на кніжным фестывалі "Красная плошча"
Беларускую экспазіцыю аб'ядноўваюць некалькі галоўных тэм. Гэта 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, якое будзе адзначацца ў наступным годзе, 30-годдзе чарнобыльскай трагедыі, а таксама тэма Вялікай Айчыннай вайны...
3 Чэр 2016
Беларускія артысты спяюць на мовах свету на фестывалі нацыянальных культур
Акрамя ўдзельнікаў нацыянальных аб'яднанняў у Гродна прыедуць амаль 40 вядомых беларускіх выканаўцаў. Госці свята выступяць у гала-канцэрце "Кветкі Радзімы". З фестывальнай сцэны будуць гучаць песні, папулярныя ў розных краінах, - нацыянальныя хіты на сербскай, украінскай, эстонскай і іншых мовах...
3 Чэр 2016
Больш за 600 майстроў з чатырох краін прадставяць свае вырабы на свяце "Купалле" ў Александрыі
Работа майстравога горада будзе арганізавана па прынцыпе кірмашовага дзеяння: гасцей будуць сустракаць латочнікі, скамарохі, мабільныя групы аніматараў і музыкантаў. Госці адразу трапяць у свет дэкаратыўна-прыкладной і сучасных відаў творчасці, выкананых у самых розных тэхніках...
3 Чэр 2016
"Кола часу 2016" збярэ ў Заслаўі байкераў з 11 краін
Плануецца, што можна будзе ўбачыць 200 рэтра-матацыклаў, якія аднаўлялі калекцыянеры і рэстаўратары. Сярод іх будуць транспартныя сродкі з трох прыватных музеяў тэхнікі, а таксама з прыватных калекцый. Упершыню адбудзецца выстаўка матацыклаў, пабудаваных сваімі рукамі ў рэтра-стылі...
2 Чэр 2016
Першым зарэгістраваным удзельнікам Мінскага паўмарафону стаў міністр спорту
Мінскі паўмарафон адбудзецца 4 верасня, пачатак у 11.00. Усе жадаючыя змогуць пасля рэгістрацыі выйсці на дыстанцыю 5 км, 10 км і 21 км. Першым зарэгістраваным удзельнікам Мінскага паўмарафону - 2016 стаў міністр спорту Беларусі Аляксандр Шамко, ён плануе прыняць удзел у забегу на 5 км...
2 Чэр 2016
У Беларусі рыхтуюць указ аб спрашчэнні візавага рэжыму
Дзмітрый Мірончык адзначыў, што пры гэтым галоўная мэта Беларусі - прадэманстраваць адкрытасць, умацаваць міжасобасныя і дзелавыя кантакты з замежнымі краінамі, стварыць перадумовы для росту колькасці паездак у рэспубліку...
1 Чэр 2016
Рэкордная колькасць кампаній прыме ўдзел у выстаўцы "Белагра-2016"
"У гэтай выстаўцы прыме ўдзел 517 кампаній. Сярод іх будуць прадстаўнікі такіх дзяржаў, як Аўстрыя, Вялікабрытанія, Германія, Данія, Іспанія, Італія, ЗША, Турцыя, Францыя, Чэхія, Кітай, Эстонія"...
1 Чэр 2016
"Балетнае лета ў Вялікім" настане 11 чэрвеня
Фестываль адкрыецца прэм'ерай балета Палада Бюльбюль аглы "Каханне і смерць" у пастаноўцы маладога харэографа Вольгі Костэль, які пакажуць 11 і 12 чэрвеня. Убачыць балет "Маленькі прынц" Яўгена Глебава гледачы змогуць 14 чэрвеня...
31 Май 2016
Алёна Клімовіч удастоена золата Міжнароднага дзіцячага і маладзёжнага фестывалю цыркавога мастацтва
Майстэрства Алёны Клімовіч гледачы могуць ацаніць у новай праграме Белдзяржцырка "Я працую чараўніком", якой 20 мая ён адкрыў летні сезон. У праграме артыстка выконвае нумар "Антыпод "Іншая", што прынёс ёй высокую ўзнагароду фестывалю...
31 Май 2016
Каляндар падзей у Беларусі: чэрвень 2016
Фестывалі, выстаўкі, канцэрты...
30 Май 2016
Опэн-эйр ад лепшых дыджэяў адкрые новую пляцоўку "Славянскага базару-2016"
"Мы задумваем цікавае мерапрыемства для моладзі каля Летняга амфітэатра. Гэта начная дыскатэка з удзелам самых вядомых дыджэяў з усяго свету, якая пачнецца адразу ж пасля заключнага акорда гала-канцэрта закрыцця фестывалю"...
30 Май 2016
Неглюбскія тэкстыльныя традыцыі папоўняць Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі
Тэкстыльныя традыцыі вёскі Неглюбка Веткаўскага раёна - унікальная з'ява беларускай народнай творчасці, амаль паўстагоддзя вядомыя неглюбскія ручнікі з'яўляюцца візітнай карткай Беларусі...
30 Май 2016
Беларускі дуэт заваяваў бронзавыя ўзнагароды ў міксце на ЧС па сучасным пяцібор'і
Беларусы Ілья Палазкоў і Настасся Пракапенка ў верхавой яздзе занялі трэцяе месца, правялі стральбу і хутчэй, чым сапернікі, пераадолелі дыстанцыю, атрымаўшы 647 балаў - лепшы рэзультат сярод 23 каманд...
26 Май 2016
Факсімільныя выданні "Кніжная спадчына Францыска Скарыны" перададзены бібліятэкам і музеям Украіны
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі перадаў зборнікі "Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны" Нацыянальнай парламенцкай бібліятэцы Украіны, Музею кнігі і друкаванай справы Украіны...
26 Май 2016
Нашчадак французскіх каралёў прыедзе на адкрыццё выстаўкі сукенак ад куцюр у Мірскім замку
Сумесная франка-беларуская выстаўка вячэрняй і вясельнай сукенкі афіцыйна адкрыецца 16 чэрвеня. Публіцы будуць прадстаўлены 15 унікальных вобразаў у выкананні мэтра тонкай вышыўкі і шоўку з Францыі Дэні Дзюрана, дапоўненых аксесуарамі беларускага эксперыментатара Апці Эзіева і ювелірнымі ўпрыгажэннямі аднаго з брэндаў...
25 Май 2016
Тэмы Года культуры і 75-годдзя з дня нараджэння Мулявіна будуць асноўнымі на фестывалі песні і паэзіі ў Маладзечне
Фестываль, які пройдзе 10-11 чэрвеня ў Маладзечне, развівае і прымнажае добрыя традыцыі па папулярызацыі беларускай паэзіі, музычнага мастацтва і вызначаецца як маштабнае нацыянальнае свята ў гэтай сферы...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі