У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Ліп 2018

Вызначаны фіналісты нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага "Еўрабачання-2018"

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначаны фіналісты нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

На самай вялікай тэлевізійнай пляцоўцы медыяхолдынга - у студыі "600 метраў" - сёння адбылося праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". З канкурсантаў, якія прадставілі свае кампазіцыі на суд прафесійнага журы, эксперты выбралі 10 фіналістаў.

У фінале папулярнага праекта:

Арцём Скароль (з песняй "Усміхніся", Ашмяны, Гродзенская вобласць),
Лізавета Мея ("Зорка", Жодзіна, Мінская вобласць),

Марыя Гулевіч ("Востраў Чыкарум", Мінск),

Даніэль Алекс Ястрэмскі ("Time", Мінск),

Ангеліна Ярашчук ("Feeling Good", Мінск),

Група "Мята" ("Аднойчы", Мінск),
Мікіта Бялько ("Не здрадзь", Мінск),
Марыя Жыліна ("Welcome To My Belarus", Мінск),

Яраслаў Саколікаў ("Мір на зямлі", Мінск),
Вакальная група Мonkey Tops ("На стылі", Мінск).

Дзясятку фіналістаў па выніках праслухоўвання выбрала прафесійнае журы.

Фінальнае шоу ў форме гала-канцэрта ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24" адбудзецца не пазней за 15 верасня. Пераможца нацыянальнага адборачнага тура прадставіць Беларусь на дзіцячым "Еўрабачанні-2018" 25 лістапада ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску