Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Снж 2016
Гулянні ў навагоднюю ноч разгорнуцца на 28 адкрытых пляцоўках Мінска
Галоўнай канцэртнай пляцоўкай стане тэрыторыя каля Палаца спорту. Там з 23.00 да 4.00 пройдзе канцэрт "З Новым годам, сталіца". Феерверк прагрыміць у 1.30 і прадоўжыцца 12 мінут...
28 Снж 2016
МАЗы беларускай каманды паспяхова перапраўлены па моры ў Аргенціну і накіраваліся да месца старту "Дакара"
Цяпер беларускія пілоты разам з камандай накіроўваюцца з Буэнас-Айрэса ў сталіцу Парагвая Асунсьён. Шлях зойме больш за 1 тыс. км. "Калі дабяромся да стаянкі, яшчэ раз праверым аўтамабілі - гэта зойме крыху часу. У тэхнічным плане машыны поўнасцю гатовы", - дадаў Дзмітрый Бабарыка...
27 Снж 2016
Дні беларускай культуры ў Францыі наведалі амаль 50 тыс. чалавек
"Усяго арганізавана 41 культурнае мерапрыемства ў 20 гарадах Францыі. З іх 38 мерапрыемстваў праведзены за кошт сродкаў спонсараў, мецэнатаў і пазабюджэтных крыніц устаноў культуры Беларусі", - адзначылі ў пасольстве...
26 Снж 2016
Святочную ілюмінацыю адключаць у Беларусі ў знак смутку па ахвярах авіякатастрофы пад Сочы
Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі 26 снежня над будынкамі рэзідэнцыі Прэзідэнта Беларусі і іншых дзяржустаноў па ўсёй краіне прыспушчаны дзяржаўныя сцягі ў знак салідарнасці і смутку ў сувязі з авіякатастрофай, што здарылася ў Расіі. Абмежаваны таксама правядзенне і трансляцыя забаўляльных мерапрыемстваў і праграм...
26 Снж 2016
Каманда "МАЗ-СПОРТаўта" адправілася на "Дакар-2017"
Гоначныя аўтамабілі МАЗ, якія прыбылі ў Аргенціну марскім шляхам, чакаюць пілотаў у порце. Каманда зможа забраць машыны 27 снежня, пасля чаго адправіцца ў Асунсьён. У 2017-м старт гонкі адбудзецца ў сталіцы Парагвая. У складзе мазаўскай каманды 31 чалавек. На "Дакары-2017" будуць прадстаўлены два абноўленыя спартыўныя грузавікі каманды "МАЗ-СПОРТаўта", на якіх устаноўлены маторы магутнасцю 930 к.с...
22 Снж 2016
У Мінску ўзнагародзілі 10 лепшых атлетаў сталіцы
Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі ў Мінску сумесна з упраўленне спорту і турызму Мінгарвыканкама таксама ўшаноўвала спартсменаў і трэнераў па выніках удзелу ў XXXI летніх Алімпійскіх гульнях і XV Паралімпійскіх гульнях 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра...
21 Снж 2016
Новыя спартыўныя аб'екты пабудуюць у Мінску да Еўрапейскіх гульняў
"Наша галоўная задача - пабудаваць лёгкаатлетычны стадыён "Дынама", дзе будзе праходзіць цырымонія адкрыцця, мы яго да канца наступнага года ўвядзём. Другі аб'ект - Цэнтр мастацкай гімнастыкі, яго ўвод намечаны на сярэдзіну 2018 года. Гэта будзе сапраўды ўпрыгажэнне горада", - адзначыў Андрэй Шорац...
20 Снж 2016
Творчы вечар стыпендыятаў фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі прайшоў у Маскве
Адкрываючы мерапрыемства, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка падкрэсліў, што ў Беларусі падтрымка адоранай і таленавітай моладзі ажыццяўляецца на сістэмнай аснове. "Тэзіс аб тым, што здабытак народа вызначаецца ў немалой ступені яго творчым патэнцыялам, - для нас не пустыя, не дзяжурныя словы", - сказаў дыпламат...
20 Снж 2016
Новы год і Каляды ў Беларусі
Каляды і Новы год – цудоўная нагода адправіцца ў падарожжа па Беларусі і атрымаць асалоду ад чароўнай атмасферы зімовых свят у гасцінных эка- і аграсядзібах, адпачыць у санаторыях, пакарыць гарналыжныя схілы, пабываць у гасцях у беларускага Дзеда Мароза, убачыць самыя папулярныя выдатныя мясціны, паўдзельнічаць у самабытных абрадах і, вядома, пакаштаваць нацыянальныя стравы...
20 Снж 2016
Работы мастакоў з 25 краін будуць прадстаўлены на выставе сучаснага мастацтва ў Мінску
Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 21 снежня ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага з удзелам прадстаўнікоў Мінгарвыканкама, дыпкорпуса, Міністэрства культуры. З ідэяй гэтага праекта ў Год культуры выступіла пасольства Беларусі ў Францыі...
20 Снж 2016
Вікторыя Азаранка нарадзіла сына
"Сёння быў мой самы цяжкі бой і мая лепшая перамога. Наш сын нарадзіўся здаровым і шчаслівым! Вельмі ўдзячная і шчаслівая! Дзякуй!" - гаворыцца ў паведамленні...
19 Снж 2016
Музей архітэктурных мініяцюр беларускіх славутасцей адкрыецца ў Мінску 24 снежня
Экспазіцыя музея архітэктурных мініяцюр беларускіх славутасцей "Краіна міні" ўключае 15 макетаў. У музеі можна ўбачыць макеты вядомых замкаў - Нясвіжскага, Лідскага і Косаўскага, а таксама Жыровіцкага манастыра, Троіцкага прадмесця, палаца Румянцавых-Паскевічаў, ландшафтаў Белавежскай пушчы, дыярамы Брэсцкай крэпасці...
16 Снж 2016
Пасольства Беларусі адкрылася ў Іспаніі
У сувязі з пачаткам дыпламатычнай прысутнасці Беларусі ў Іспаніі быў праведзены шэраг палітычных, эканамічных і культурных мерапрыемстваў. Так, 15-16 снежня з рабочым візітам у Іспаніі знаходзілася беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра замежных спраў Яўгенам Шэстаковым...
16 Снж 2016
Біяметрычныя пашпарты пачнуць вырабляць у Беларусі з канца 2018 года
"Мяркуецца, што ў канцы 2018 года мы ўжо атрымаем біяметрычны пашпарт для выезду за мяжу і ID-картку", - сказаў Аляксей Бягун. Ён нагадаў, што ў адпаведнасці з планам па асваенні біяметрычных тэхналогій у перыяд з 2014 па 2018 год у Беларусі праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па ўкараненні біяметрычных тэхналогій у нацыянальныя дакументы...
16 Снж 2016
Кніжная спадчына Францыска Скарыны папоўніць галоўныя бібліятэкі Рыма і Ватыкана
Ва ўрачыстай цырымоніі перадачы выданняў прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Італіі Аляксандр Гур'янаў, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі...
16 Снж 2016
Выстава беларускіх ікон XVII-XVIII стагоддзяў адкрываецца ў Іспаніі
Гэта шэдэўры старажытнабеларускага мастацтва, якія раней не пакідалі Беларусь. Выстава пад назвай "Таінства часу і духу" ("Апосталы і прарокі. Беларускія іконы XVII-XVIII стагоддзяў") пачне работу ў Доме-музеі Эль Грэка ў Таледа сёння адначасова з адкрыццём там пасольства Беларусі...
15 Снж 2016
Агні на навагодніх ёлках Мінска ўключаць 15 снежня
Па 13 студзеня зялёныя прыгажуні будуць зіхацець з моманту ўключэння вулічнага асвятлення да 23.00 і з 6.00 да таго часу, пакуль не выключаць ліхтары. А ноччу з 24 на 25 снежня, з 31 снежня на 1 студзеня, з 6 на 7 студзеня навагоднія агні і зусім не патухнуць, да іх дабавіцца святочная ілюмінацыя. Радасны настрой у сталіцы створаць як светлавыя матывы, якія ўжо даўно выкарыстоўваюцца на вуліцах, так і новыя элементы, дэкаратыўна-светлавое афармленне дрэў...
14 Снж 2016
Стварэнне адзінага нацыянальнага турыстычнага брэнда плануецца пачаць у Беларусі ў 2017 годзе
"У наступным годзе нам трэба будзе правесці вялікую колькасць мерапрыемстваў, у тым ліку па пытанні стварэння і папулярызацыі адзінага нацыянальнага брэнда, каб можна было пазіцыянаваць краіну за мяжой, як гэта робіць тая ж Грузія"...
14 Снж 2016
Сядзіба Дзеда Мароза адкрываецца ў Брэсце
На тэрыторыі ўладанняў Дзеда Мароза знаходзіцца маляўнічая навагодняя ёлка і беласнежны дом, які нагадвае вялікую гурбу снегу. Жыхароў і гасцей абласнога цэнтра чакаюць у казачнай сядзібе да 8 студзеня. Сустракаць гасцей будзе гаспадыня - Матухна Зіма. Затым да наведвальнікаў далучацца Дзед Мароз і Снягурачка. Разам яны будуць запальваць агні на ёлцы, вадзіць вакол яе карагоды, паўдзельнічаюць у конкурсах, гульнях, флэшмобах...
13 Снж 2016
Пераможцы і прызёры Гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра ўдастоены дзяржузнагарод Беларусі
Спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па інваспорце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту Ігар Бокій, спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па скачках на батуце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па прыкладных відах спорту Уладзіслаў Ганчароў узнагароджаны ордэнам Айчыны ІІІ ступені...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі