Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Май 2018

Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам 43-га з'езда БРСМ

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам 43-га з'езда грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што моладзь, увасабляючы будучыню, з'яўляецца магутнай сілай, якая садзейнічае сацыяльнаму і эканамічнаму развіццю краіны.

"БРСМ аб'ядноўвае ў сваіх радах тысячы таленавітых, энергічных грамадзян, якія любяць Беларусь. Саюз стаў надзейным партнёрам дзяржавы ў правядзенні маладзёжнай палітыкі, дастойна прадаўжае і развівае лепшыя традыцыі нашага народа", - гаворыцца ў прывітанні.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што рэалізуемыя Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі праекты накіраваны на фарміраванне ў маладога пакалення такіх якасцей, як адказнасць, працавітасць, патрыятызм, павага да гісторыі роднай зямлі.

"Упэўнены, вынікам з'езда стануць новыя ідэі і перспектыўныя праекты, якія аб'ядноўваюць моладзь", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі