Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Ліс 2016
Амаль 25 тыс. іншаземцаў штогод атрымліваюць беларускія турыстычныя візы
"Нараўне з аблягчэннем працэдуры атрымання беларускіх віз МЗС у 2015-2016 гадах настойліва прапрацоўвае магчымасць далейшага спрашчэння рэжыму ўезду замежных грамадзян. Так, у вельмі высокай ступені гатоўнасці знаходзіцца праект указа аб пяцідзённым наведванні Беларусі без візы для грамадзян 80 дзяржаў у выпадку іх прылёту ў Нацыянальны аэрапорт Мінск"...
10 Ліс 2016
Аўстрыйскі культурны сезон у Беларусі можа стаць пастаянным праектам
Мерапрыемствы Аўстрыйскага культурнага сезона стартуюць у 2016 годзе і будуць прадаўжацца ў наступным. "Можа, зробім яго пастаянна дзеючым праектам, які будзе рэалізоўвацца тут, у Беларусі", - сказаў міністр культуры Барыс Святлоў...
10 Ліс 2016
Дні культуры Таджыкістана адкрываюцца ў Беларусі
Культуру Таджыкістана ў Беларусі прадставяць лепшыя майстры мастацтва. У ліку запланаваных мерапрыемстваў - канцэртная праграма, выстава з 40 карцін, дэманстрацыя мастацкіх фільмаў кінастудыі "Таджыкфільм" - "Захад світання" і "Настаўнік"...
9 Ліс 2016
Шаснаццаць рэжысёраў з Беларусі прадставяць новыя фільмы ў час пітчынгу на "Лістападзе"
Пітчынг стартуе 10 лістапада ў галерэі Міхаіла Савіцкага. Шаснаццаць беларускіх рэжысёраў прадставяць новыя фільмы на суд дзеячаў сусветнай кінаіндустрыі. Сярод удзельнікаў - вядомыя аўтары, пераможцы нацыянальнага конкурсу "Лістапада-2015". Разам з тытулаванымі рэжысёрамі абараняць свае праекты прыйдуць пачынаючыя кінематаграфісты...
9 Ліс 2016
Фінберг прадставіць праграму ў гонар 135-годдзя Коласа і Купалы на фестывалі "Маладзечна-2017
"Наша новая праграма прысвечана юбілею народных паэтаў Беларусі - Купалы і Коласа - і заснавана на іх творчасці. У яе ўваходзіць 38 твораў. Праграма поўнасцю ўжо гатова, але будзе прадстаўлена шырокай публіцы толькі на фестывалі ў Маладзечне ў пачатку чэрвеня", - сказаў Міхаіл Фінберг...
9 Ліс 2016
Больш за 500 выданняў прэзентуе Беларусь на Еўрапейскай міжнароднай кніжнай выстаўцы ў Астане
На выстаўцы прэзентаваны ўвесь спектр літаратуры, якая выдаецца ў Беларусі. У тым ліку краіназнаўчая, дзіцячая, вучэбная і гэтак далей. Паводле слоў дырэктара выдавецтва, беларуская экспазіцыя выклікае інтарэс у наведвальнікаў, асабліва ў маладых людзей...
9 Ліс 2016
Каля 300 замежных турыстаў зарэгістраваліся для бязвізавага наведвання
Паводле даных на 9 лістапада, турыстычныя паездкі без віз праз пункты пропуску Гродзенскай пагранічнай групы ўжо зрабілі больш за 170 з зарэгістраваных іншаземцаў. У асноўным гэта грамадзяне Польшчы, на другім месцы - літоўскія суседзі. Таксама сярод "бязвізавых" турыстаў - госці з Іспаніі, Германіі, Італіі, Фінляндыі, Бельгіі...
8 Ліс 2016
Райнер Хонек і Прэзідэнцкі аркестр Беларусі 10 лістапада прадставяць музычны вобраз Вены
Viennese Gala Concert - Music from Vienna пройдзе 10 лістапада ў Палацы Рэспублікі. Салісты Венскай оперы разам з Прэзідэнцкім аркестрам Беларусі выканаюць творы Людвіга ван Бетховена, Іагана Штрауса, Франца Легара і іншых кампазітараў...
8 Ліс 2016
Галоўную навагоднюю ёлку Беларусі ўпрыгожаць святлодынамічнымі цацкамі з нацыянальным арнаментам
Такая тэхналогія ў аздабленні пушыстай прыгажуні прымяняецца ўпершыню, за кошт святловяртальных матэрыялаў дызайнеры разлічваюць дасягнуць эфекту "свячэння" ўбрання ў дзённы час. Вышыня цэнтральнай навагодняй ёлкі, якая традыцыйна размесціцца на Кастрычніцкай плошчы, складзе каля 34 м, у мінулым годзе яна змяніла форму і стала больш натуральнай...
8 Ліс 2016
Мінск стаў самым папулярным горадам для падарожжаў расіян з дзецьмі на зімовых канікулах
У топ-10 гарадоў, папулярных для падарожжаў з дзецьмі ў час зімовых канікул, уваходзяць Мінск, Талін, Прага, Баку, Будапешт, Хельсінкі, Ерэван, Берлін, Рыга і Вена. У сталіцу Беларусі на зімовыя канікулы расійскія турысты прыедуць з дзецьмі ў сярэднім на чатыры дні. Віцебск і Брэст таксама ўваходзяць у спіс папулярных гарадоў, дзе спыняцца расійскія турысты...
4 Ліс 2016
Спецпрыз "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве" ўручаны Генадзю Аўсяннікаву
Узнагароду кінамайстру ўручыла віцэ-прэм'ер Беларусі Наталля Качанава. Любімы мноствам гледачоў артыст, прымаючы ўзнагароду, падзяліўся наказам свайго бацькі. Словы бацькі ісці ў свет, шукаць сябе, быць адданым сваёй справе, працавітым, любіць Бога і не забываць пра сваіх землякоў акцёр пранёс праз усё жыццё...
4 Ліс 2016
Выступленнем капэлы "Санорус" адкрыецца фестываль "Званы Сафіі"
"Капэла "Санорус" - даўні сябар полацкіх фестываляў. Але ад сённяшняй сустрэчы мы чакаем адкрыццяў, і для гэтага некалькі прычын. Калектыў упершыню прыязджае да нас з новым мастацкім кіраўніком - з 2013 года гэта Аляксандр Хумала. Да таго ж "Санорус" прадставіць на фестывалі незвычайную, але вельмі вядомую кантату амерыканскага кампазітара М.Лаурыдсена "Lux Aeterna" ("Вечнае Святло")...
3 Ліс 2016
Белтэлерадыёкампанія пачынае нацыянальны адбор на "Еўрабачанне-2017"
Палажэнне аб правядзенні беларускага адбору сёння адобрылі члены пастаянна дзеючага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы да конкурсаў "Еўрабачанне". Пасяджэнне камітэта пад старшынствам міністра культуры Барыса Святлова адбылося ў Белтэлерадыёкампаніі...
3 Ліс 2016
Стагадовы рубеж пераадолелі 464 жыхары Беларусі
Сярод рэгіёнаў краіны лідарам па колькасці доўгажыхароў традыцыйна з'яўляецца Гродзенская вобласць: тут на 1 кастрычніка бягучага года было 89 чалавек старэйшых за 100 гадоў. Жанчыны пераважаюць сярод айчынных доўгажыхароў у шэсць разоў: свой 100-гадовы юбілей ужо адзначылі 399 жанчын і 65 мужчын...
3 Ліс 2016
Пазаконкурсная праграма прадставіць работы беларускіх рэжысёраў на "Лістападзе-2016"
Асноўная праграма конкурсу нацыянальнага кіно пройдзе па трох намінацыях: ігравое кіно, дакументальнае кіно і анімацыя. Усяго 24 работы будуць аспрэчваць першынство на прызы: "За лепшы мастацкі фільм", "За лепшы дакументальны фільм", "За лепшы анімацыйны фільм", а таксама дыпломы...
2 Ліс 2016
Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па хакеі назваў склад на міжнародны турнір у Славенію
У Славенію галоўны трэнер Дэйв Льюіс узяў 22 ігракі, сярод якіх няма галкіпера "Нёмана" Віталя Труса, ён прадоўжыць падрыхтоўку ў сваім клубе. Сёння зборная адправілася ў славенскі Блед на тур Еўрачэленджа, дзе з 3 па 5 лістапада правядзе сустрэчы з камандамі Францыі, Латвіі і Славеніі...
2 Ліс 2016
Беларускі хор дасць дабрачынны канцэрт у Італіі ў дапамогу пацярпелым ад землетрасення
Вакальны ансамбль місіянерскага прыхода храма святога Мікалая Японскага з Мінска будзе ўдзельнічаць не толькі ў святочнай літургіі ў прыходзе Маскоўскага Патрыярхата ў гонар святога Савы Асвячонага ў горадзе Кальяры, але таксама выступіць з серыяй канцэртаў у розных гарадах гэтага аўтаномнага італьянскага рэгіёна...
2 Ліс 2016
Абноўленую экспазіцыю да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі адкрыў Дом-музей I з'езда РСДРП
У новай экспазіцыі больш глыбока раскрыты тэмы гісторыі з'езда і яго ўдзельнікаў, жандарскага вышуку, грамадска-палітычных рухаў канца XIX - пачатку XX стагодзя, штодзённага жыцця губернскага Мінска, гісторыі стварэння і дзейнасці самога музея, які вядомы яшчэ і тым, што тут у 1920-я гады жылі беларускія літаратары Янка Купала і Змітрок Бядуля...
2 Ліс 2016
Беларускі музтэатр прадставіць сваю версію знакамітага балета "Лебядзінае возера"
З'яўленне ў афішы любога музычнага тэатра шэдэўра сусветнай класічнай харэаграфіі - балета "Лебядзінае возера" - заўсёды падзея. У адрозненне ад стандартных, чатырохактовых спектакляў, пастаноўка Музычнага тэатра будзе складацца з двух актаў і чатырох карцін, па дзве карціны ў кожным акце...
2 Ліс 2016
Беларуская спартсменка Надзея Макарчанка намініравана на прэмію World Paddle Awards
Акрамя спартсменкі з Бабруйска на прэстыжную ўзнагароду ў вяслярных відах спорту прэтэндуюць яшчэ чатыры атлеты з ЗША, Чэхіі, ПАР і Польшчы. На юніёрскіх чэмпіянатах свету па веславанні на байдарках і каноэ ў 2015-м у Партугаліі і ў 2016 годзе ў Беларусі Надзея Макарчанка заваявала пяць залатых узнагарод: у каноэ-адзіночцы на 200 м (двойчы), у каноэ-двойцы на 200 м (двойчы) і 500 м...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі