Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Крс 2018

Аляксандра Сасновіч і Ганна Караліна Шмідлава адкрыюць матч Кубка Федэрацыі Беларусь - Славакія

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На корце мінскай "Чыжоўка-Арэны" сёння адбылася жараб'ёўка матчу плэй-оф Сусветнай групы Кубка Федэрацыі Беларусь - Славакія. Гэта гульня стане сотай для зборнай Беларусі за час выступленняў у Кубку Федэрацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У першым адзіночным паядынку ў суботу, 21 красавіка, у 13.00 беларуска Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з Ганнай Каралінай Шмідлавай. Следам за імі на корт выйдуць Арына Сабаленка і Вікторыя Кужмава.

У нядзелю адбудуцца яшчэ два адзіночныя паядынкі: у 12.00 сустрэнуцца Арына Сабаленка і Ганна Караліна Шмідлава, пасля якіх Аляксандра Сасновіч згуляе з Вікторыяй Кужмавай. Завершыцца матч парнай сустрэчай - у беларусак на яе заяўлены Лідзія Марозава і Вера Лапко, славачак - Яна Чэпелава і Вікторыя Кужмава. У адпаведнасці з рэгламентам Кубка Федэрацыі, у другі дзень спаборніцтваў капітаны каманд Таццяна Пучак і Мацей Ліптак могуць правесці замены.

Раней зборныя Беларусі і Славакіі толькі адзін раз сустракаліся ў матчы Кубка Федэрацыі. У 2004 годзе ў Браціславе славацкія тэнісісткі перамаглі з лікам 4:0 і захавалі прапіску ў элітным дывізіёне. У сусветным рэйтынгу жаночых каманд Беларусь цяпер займае 4-е месца, Славакія знаходзіцца на 11-й пазіцыі.

У гэтым сезоне Кубка Федэрацыі беларускі ўступілі камандзе Германіі (2:3) у чвэрцьфінале Сусветнай групы, а славацкія тэнісісткі ў дамашнім матчы другога дывізіёна перамаглі расіянак у першым раўндзе другой Сусветнай групы з лікам 4:1.

Акрамя матчу ў Мінску ў гэты ўік-энд барацьбу за права згуляць у Сусветнай групе павядуць яшчэ тры пары каманд: Румынія - Швейцарыя, Аўстралія - Нідэрланды, Італія - Бельгія. Таксама 21 і 22 красавіка адбудуцца паўфінальныя матчы Кубка Федэрацыі - у Штутгарце нямецкія тэнісісткі будуць сапернічаць з камандай Чэхіі, а ў Экс-ан-Правансе зборная Францыі прыме амерыканак.

Вырашальны матч адбудзецца 10-11 лістапада на пляцоўцы аднаго з фіналістаў. У фінале мінулага года беларускія тэнісісткі ўступілі ў Мінску зборнай ЗША з лікам 2:3.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі