Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Apr 2018

Гашэнне маркі да 100-годдзя БЕЛТА адбылося ў Мінску

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія гашэння паштовай маркі да 100-гадовага юбілею Беларускага тэлеграфнага агенцтва адбылася ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпускае сёння ў абарачэнне паштовы блок "100 гадоў Беларускаму тэлеграфнаму агенцтву". Блок друкаваўся ў РУП "Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна". Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускім тэлеграфным агенцтвам. У аснове блока і спецштэмпеля - лагатыпы да 100-годдзя БЕЛТА. Тыраж блока - 12 тыс.

Гашэнне маркі правялі намеснік міністра інфармацыі Беларусі Павел Лёгкі, першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД Віктар Гумінскі, генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч, генеральны дырэктар Інфармацыйнага агенцтва Расіі (ТАСС) Сяргей Міхайлаў, генеральны дырэктар РУП "Белпошта" Уладзімір Матусевіч.

Як адзначыў намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі, Беларускае тэлеграфнае агенцтва - гэта не толькі вялікая гісторыя, не толькі магутнае сучаснае, але і накіраванасць у будучае. "Мы шчыра спадзяёмся, што агенцтва не проста захавае пазіцыі вядучага інфармацыйнага рэсурсу краіны, але і значна ўмацуе іх. Жыццё не стаіць на месцы. З'яўляюцца новыя тэхналогіі, прыходзяць новыя людзі, і мы адчуваем сябе ўпэўнена ў тым сэнсе, што агенцтва прытрымліваецца самых сучасных тэндэнцый", - сказаў ён.

Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БЕЛТА) - буйнейшае інфармацыйнае агенцтва Беларусі, найбольш аўтарытэтная крыніца аператыўнай інфармацыі аб дзейнасці вышэйшых органаў улады краіны. Заснавана 23 снежня 1918 года. Доўгі час, захоўваючы юрыдычную самастойнасць, працавала ў цеснай каардынацыі з Тэлеграфным агенцтвам Савецкага Саюза (ТАСС). З 1991 года БЕЛТА - інфармацыйнае агенцтва суверэннай Рэспублікі Беларусь. Працуе ў рэжыме рэальнага часу. Навіны размяшчаюцца на інтэрнэт-сайце БЕЛТА на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, іспанскай і кітайскай мовах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі