Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Крс 2018

Лукашэнка даручыў штогод павялічваць долю расходаў на сацыяльныя патрэбы

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў штогод павялічваць долю расходаў, што накіроўваюцца на сацыяльныя патрэбы. Аб гэтым ён заявіў сёння, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Прэзідэнт, недастаткова эфектыўнае кіраванне эканомікай з боку ўрада ўплывае непасрэдна на бюджэтную палітыку. Прычым гэта характэрна для апошніх пятнаццаці гадоў работы Савета Міністраў. "Патрабую ад урада штогод павялічваць долю расходаў, што накіроўваюцца на сацыяльныя патрэбы. Менавіта так мы можам стымуляваць нараджальнасць, дапамагаць шматдзетным сем'ям, пажылым людзям - усім тым, хто рэальна мае патрэбу ва ўвазе дзяржавы", - сказаў беларускі лідар.

Даходы бюджэту ў асноўным фарміруюцца за кошт сродкаў, якія прама ці ўскосна плаціць насельніцтва (падаходны падатак, мытныя пошліны, акцызы, ПДВ). "Але гэта мадэль багатых краін", - адзначыў Прэзідэнт.

Беларускі лідар дадаў, што тыя, хто павінен напаўняць бюджэт, - прадпрыемствы, якія з'яўляюцца актыўнымі спажыўцамі яго рэсурсаў (тут і дзяржаўная падтрымка, і бюджэтныя пазыкі). "Трэба вярнуць грошы насельніцтву", - запатрабаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі