Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Крс 2018

Дадон паабяцаў навучыць Лукашэнку вырошчваць вінаград

19 красавіка, Парумбень /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон паабяцаў навучыць Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку вырошчваць вінаград і вырабляць з яго натуральнае віно. Аб гэтым кіраўнікі дзяржаў паведамілі сёння журналістам, наведваючы інстытут раслінаводства "Парумбень", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Дадон адзначыў, што большая частка вінаробнай прадукцыі з Малдовы пастаўляецца ў Беларусь. Улічваючы высокую папулярнасць малдаўскага віна, ён паабяцаў навучыць Аляксандра Лукашэнку вырошчваць вінаград.

"Я запрашаю вас у маю родную вёску ў канцы верасня-пачатку кастрычніка, каб мы сабралі вінаград і разам прыгатавалі віно, каб вы пазнаёміліся бліжэй і з гэтым сегментам. Думаю, будзе вельмі цікава. І я з задавальненнем пакажу вам родны дом, дзе нарадзіўся, сваю родную вёску", - сказаў Ігар Дадон.

Аляксандр Лукашэнка прыняў запрашэнне і паабяцаў наведаць родную вёску малдаўскага лідара, калі гэта будзе атрымлівацца па графіку. "Вінаград у нас вырошчваюць і вельмі шмат, але ён не такі як у Малдове, таму я вельмі спадзяюся, што мой сябар і калега навучыць мяне вырошчваць сапраўдны вінаград. Калі атрымаецца, я з задавальненнем па запрашэнні Ігара Дадона пабываю ў яго роднай вёсцы, калі не ў гэтым годзе, то ў наступным дакладна атрымаецца. І мы паспрабуем прыгатаваць сок, а потым віно з вырашчанага вінаграду", - сказаў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі