Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Снж 2016
Юная беларуска Ангеліна Васілеўская перамагла на вакальным конкурсе "Берлінская жамчужына"
Прадстаўніца Беларусі за 15-гадовую гісторыю правядзення еўрапейскага конкурсу Euro Pop Contest Grand Prix "Berliner Perle" ("Берлінская жамчужына") перамагла ўпершыню. У гэтым годзе ў конкурсе прымаў удзел 41 фіналіст з 15 краін свету...
12 Снж 2016
Праект "Сем таямніц Беларусі" прэтэндуе на статус візітнай карткі краіны
"Асаблівасць праекта заключаецца ў тым, што на працягу 50 мінут гледачы могуць акунуцца ў гісторыю, культуру, традыцыі Беларусі. "Аўтары пастараліся паказаць, чым славіцца наша краіна, а менавіта: традыцыі, культуру, гісторыю, абрады і, вядома ж, нашых людзей"...
12 Снж 2016
Балет "Шчаўкунок" прадставілі для французскіх гледачоў юныя танцоўшчыкі з Беларусі
Выхаванцы Балетнай школы Марыны Вежнавец выступілі ў праграме I Беларускіх тэатральных сезонаў у Францыі ў Клермон-Феране і Ліёне. Французскія гледачы ўбачылі балетны спектакль "Шчаўкунок" на музыку знакамітага рускага кампазітара Пятра Чайкоўскага. Больш за 40 артыстаў, сярод якіх дзеці ад 5 да 13 гадоў, на высокім творчым узроўні прадставілі беларускае харэаграфічнае мастацтва...
12 Снж 2016
Іміджавы ролік "Беларусь. Краіна для жыцця" перамог на фестывалі ў Казахстане
Відэаролік "Беларусь. Краіна для жыцця" заняў першае месца на гэтым міжнародным фестывалі сацыяльных відэаролікаў, які праходзіў у горадзе Талдыкарган. Мерапрыемства было прымеркавана да святкавання 25-годдзя незалежнасці Казахстана. На суд журы свае работы прыслалі 57 аўтараў, у фінале конкурс сабраў удзельнікаў з 11 краін...
12 Снж 2016
Вечар беларускага дакументальнага кіно прайшоў у Каіры
У вечары прынялі ўдзел прадстаўнікі егіпецкіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый і дыпламатычнага корпуса. На суд гледачоў былі прадстаўлены фільмы "Павел Сухой. Узлётная паласа" і "Гарады Беларусі. Гродна", якія з непадробленай цікавасцю і шчырым захапленнем успрыняты публікай...
12 Снж 2016
Пераможцаў конкурсу аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча назавуць у Полацку 17 снежня
Адкрыты конкурс аматарскіх фільмаў імя Тарыча "Я здымаю кіно" праходзіць у Полацку трэці раз. У гэтыя дні будуць арганізаваны майстар-класы спецыялістаў нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, інстытута журналістыкі БДУ...
11 Снж 2016
Беларускія плыўцы занялі трэцяе месца ў камбінаванай эстафеце на ЧС у Канадзе
Беларускія плыўцы Павел Санковіч, Ілья Шымановіч, Яўген Цуркін і Антон Латкін занялі трэцяе месца ў камбінаванай эстафеце 4х50 м на чэмпіянаце свету ў канадскім Віндзары ў 25-метровым басейне. Квартэт пераадолеў дыстанцыю з рэзультатам 1 мін 32,49 сек, устанавіўшы новы рэкорд Беларусі, які раней складаў 1 мін 33,21 сек...
9 Снж 2016
Мітынг "Паклонімся Максіму" адбыўся каля помніка Багдановічу ў Мінску
Удзельнікі мітынгу запалілі лампады ў памяць пра беларускага паэта і ўсклалі кветкі да яго помніка. Першай да манумента была ўскладзена карзіна з кветкамі ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі...
9 Снж 2016
Беларуская цяжкаатлетка Настасся Міхаленка заваявала сярэбраную ўзнагароду маладзёжнага ЧЕ
У вагавой катэгорыі да 69 кг Настасся Міхаленка змагла паказаць рэзультат у дваябор'і 222 кг (97+125 кг), выканаўшы паспяхова ўсе шэсць спроб (па тры ў рыўку і тры ў штуршку). Перасягнуць дасягненне беларускі ўдалося толькі саперніцы з Расіі Надзеі Ліхачовай - 235 кг (105+130 кг)...
9 Снж 2016
Фінал адбору на "Еўрабачанне-2017" адбудзецца ў беларускім тэлеэфіры 20 студзеня
Канцэрт пройдзе ў прамым эфіры. У ім прымуць удзел 13 выканаўцаў і груп, якія прэтэндуюць стаць прадстаўнікамі Беларусі на самым маштабным песенным шоу Еўропы, якое пройдзе ў маі 2017 года ў сталіцы Украіны...
8 Снж 2016
Маштабныя мерапрыемствы з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Багдановіча пройдуць у Мінску 9 снежня
У крыпце Храма-помніка Усіх Святых у беларускай сталіцы адбудзецца цырымонія "Вяртанне" - будзе закладзена капсула з зямлёй з магілы паэта ў Ялце. Акрамя таго, адбудзецца літыя, асвячэнне зямлі і закладка касулы ў нішу крыпты храма. Прагучыць песнапенне "Вечная памяць" у выкананні мужчынскага хору Усіхсвяцкага прыхода...
8 Снж 2016
Жараб'ёўка выступленняў фіналістаў нацадбору на "Еўрабачанне-2017" пройдзе 9 снежня
Нумары выступленняў даведаюцца 13 фіналістаў, якім давядзецца разыграць пуцёўку на міжнародны тэлевізійны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" у Кіеве. Фінальную кропку нацыянальнага адбору Белтэлерадыёкампанія паставіць да 25 студзеня будучага года...
8 Снж 2016
Дзіцячы тэатр з Гродна атрымаў Гран-пры прэстыжнага міжнароднага конкурсу
У зале Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага тэатра "Мюзік-Хол" падвялі вынікі міжнароднай прэміі ў галіне дзіцячай і юнацкай творчасці Artis-2016. Уладальнікам Гран-пры ў намінацыі "Тэатральная творчасць" стаў калектыў з Гродна, які прадставіў на суд журы сцэнічную фантазію "Муха-Цакатуха". У фінальных мерапрыемствах прынялі ўдзел 13 тэатраў, прэтэндавалі ж на паездку больш як 400 дзіцячых калектываў з Расіі і іншых краін СНД...
8 Снж 2016
"Музей ёлачных цацак" запрашае гасцей з 10 снежня па 31 студзеня
На выстаўцы кожнае дзіця зможа трапіць у казку, а дарослы - вярнуцца ў далёкае дзяцінства. Экспазіцыя пабудавана па прынцыпе чарадзейнага лабірынта, у якім прадстаўлена гісторыя вытворчасці шкляных ёлачных цацак з сярэдзіны XIX стагоддзя да нашых дзён...
7 Снж 2016
Спарткомплекс "Раўбічы" прыме чэмпіянат свету па летнім біятлоне ў 2019 годзе
Доўгія гады на трасах комплексу прайшло нямала спаборніцтваў самага высокага ўзроўню, у ліку якіх і 3 чэмпіянаты свету па класічным біятлоне. Пасля рэканструкцыі ў "Раўбічах" у 2015 годзе праходзіла зімовае сусветнае першынство па біятлоне сярод юніёраў. Восенню 2015 і 2016 гадоў на яго лыжаролерных трасах з поспехам прайшлі "Гонкі легенд" з удзелам праслаўленых зорак сусветнага біятлона...
6 Снж 2016
Беларускія тэлегледачы ўбачаць фінал конкурсу "Міс свету" 19 снежня
Уладальніца тытула "Міс Беларусь-2016" Паліна Барадачова будзе сапернічаць за карону каралевы прыгажосці яшчэ са 116 канкурсанткамі - прадстаўніцамі розных кантынентаў...
6 Снж 2016
Мінск узначаліў рэйтынг папулярных сярод расіян турыстычных напрамкаў СНД і Грузіі па выніках года
Мінск займае першае месца сярод гарадоў СНД і Грузіі па колькасці броні атэляў расійскімі турыстамі. Мінск, Тбілісі, Батумі, Баку і Ерэван уваходзяць у топ-5 гарадоў, папулярных у расійскіх турыстаў у 2016 годзе. Колькасць расійскіх турыстаў, якія наведалі Беларусь у 2016 годзе, складзе 300 тыс. чалавек...
6 Снж 2016
Калядны міжнародны турнір сярод аматараў хакея пройдзе ў Мінску 4-7 студзеня
"Традыцыйным яркім мерапрыемствам стане Калядны міжнародны турнір сярод аматараў хакея, які пройдзе ў Мінску з 4 па 7 студзеня", - расказаў Аляксандр Шастакоў...
6 Снж 2016
Навагодні феерверк у Мінску пачнецца 1 студзеня ў 01:30
Святочная навагодняя праграма "З новым годам, сталіца!" пачнецца каля Палаца спорту ў 23:00, завершыцца ў 04:00. Мінчан і гасцей будзе чакаць навагодні феерверк, які пачнецца 1 студзеня ў 01:30. У цэлым у горадзе запланавана правесці больш за 100 мерапрыемстваў. Найбольш яркае - навагодняе тэатралізаванае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурачак, у якім прымуць удзел звыш 300 персанажаў...
5 Снж 2016
Беларускія фрыстайлісты заваявалі тры ўзнагароды на першым этапе Кубка Еўропы
Алімпійскі чэмпіён Сочы-2014 Антон Кушнір, які правёў насычаную падрыхтоўку да стартаваўшага сезона, змог заняць другое месца з сумай 197,39 бала. Пераможцам турніру стаў расіянін Максім Бураў - 215,32 бала. Бронзавая ўзнагарода ў яшчэ аднаго беларуса Максіма Гусціка -191,77 бала...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі