У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Май 2018

Лукашэнка павіншаваў калектыў БДЭУ з 85-годдзем з дня заснавання ВНУ

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта з 85-годдзем з дня заснавання ўстановы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Ваша ВНУ па праву з'яўляецца вядучай установай вышэйшай адукацыі ў сферы эканомікі. За гэтыя гады пуцёўку ў жыццё атрымалі больш як 165 тыс. высокакваліфікаваных спецыялістаў. Сярод іх - вядомыя дзеячы розных галін, лаўрэаты прэстыжных дзяржаўных прэмій і ўзнагарод, акадэмікі, кіраўнікі эфектыўных прадпрыемстваў", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўніверсітэт, беражліва захоўваючы лепшыя традыцыі айчыннай адукацыі і навукі, актыўна развіваючы міжнароднае супрацоўніцтва, трымае высокую планку ўзроўню ведаў і сістэмы падрыхтоўкі кадраў.

"Шчыра дзякую калектыву за высокі прафесіяналізм і пастаяннае імкненне да ўдасканалення. Няхай вынік вашай працы выклікае пачуццё гонару і адлюстроўваецца ў поспехах і дасягненнях выпускнікоў", - пажадаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску