У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Крс 2018

Лукашэнка і Дадон на трактарах засеялі поле кукурузы пад Кішынёвам

19 красавіка, Парумбень /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон сёння наведалі інстытут раслінаводства "Парумбень", дзе прынялі ўдзел у цырымоніі "Дзень поля", прысвечанай пачатку пасяўной кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнты наведалі выстаўку сучаснай беларускай сельгастэхнікі, абмеркавалі з кіраўніцтвам інстытута развіццё супрацоўніцтва паміж краінамі ў сферы раслінаводства, а затым на трактарах пасадзілі новы ўраджай кукурузы.

Прэзідэнт Малдовы выказаў упэўненасць, што ўраджай будзе добрым. Ён паабяцаў інфармаваць беларускі бок аб тым, як расце гэта кукуруза, а восенню адправіць яе ў Беларусь. Ён выказаў удзячнасць за бязвыплатна пастаўленыя ў Малдову беларускія трактары. "У кожнай вёсцы Малдовы, у кожным населеным пункце ёсць беларускі трактар. Ён самы надзейны, і наш народ да яго прывык. Яго ахвотна купляюць", - адзначыў малдаўскі лідар.

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь і Малдова будуць развіваць узаемадзеянне ў селекцыі насення кукурузы і іншых сельгаскультур. "Мы бачым новыя напрамкі для супрацоўніцтва, у прыватнасці гэтага цэнтра вучоных Малдовы і беларускіх вучоных, і гэта мяне радуе", - сказаў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, беларускі бок таксама прадоўжыць пастаўляць у Малдову сельскагаспадарчую тэхніку і развіваць сумесныя вытворчасці.

"Замыкацца на адных гандлёвых аперацыях нельга, трэба ўдасканальваць адносіны, ствараць сумесныя прадпрыемствы - і гэта яшчэ палова справы. Мы дамовіліся з прэзідэнтам аб тым, што мы будзем рыхтаваць кадры ў Малдове для вытворчасці такой тэхнікі: трактарнай, аўтамабільнай, збожжаўборачнай", - дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Раней у інтэрв'ю БЕЛТА Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон расказаў, што ідэя пасадзіць новы ўраджай разам з кіраўніком беларускай дзяржавы ўзнікла ў час адной з сустрэч з Аляксандрам Лукашэнкам у мінулым годзе. "Для мяне гэта было нечакана. Ведаю, што Аляксандр Рыгоравіч часта працуе на трактары. Я сам заканчваў аграрны ўніверсітэт, эканаміст у сельскай гаспадарцы па першай спецыяльнасці, нарадзіўся ў вёсцы, таму трактар бачыў і ездзіў на ім. Але апошнія пяць-шэсць гадоў я не кіраваў ім, таму давялося падрыхтавацца", - прызнаўся Ігар Дадон.

Галоўны напрамак дзейнасці інстытута раслінаводства "Парумбень" - селекцыя і насенняводства кукурузы, вытворчасць насення эліты і суперэліты, удасканаленне тэхналогій вырошчвання кукурузы і тытуню.

Паміж Навукова-практычным цэнтрам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробстве, Палескім інстытутам раслінаводства НАН і інстытутам раслінаводства "Парумбень" Малдовы развіваецца супрацоўніцтва ў галіне селекцыі кукурузы. Складзена сумесная рабочая праграма па стварэнні гібрыдаў кукурузы сіласнага і зерневага напрамку.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс