У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Крс 2018

Дні беларускага кіно пройдуць 20-24 красавіка ў Маскве

19 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Дні беларускага кіно пройдуць у Маскве ў Цэнтральным доме кінематаграфістаў з 20 па 24 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

"Праграма Дзён беларускага кіно ў Маскве становіцца традыцыйнай, паколькі праходзіла ўжо ў 2017 годзе і выклікала вялікую цікавасць у расійскіх гледачоў, - адзначылі ў прэс-службе. - Асноўнай задачай праекта з'яўляецца прадстаўленне расійскаму гледачу лепшых кінафільмаў, знятых беларускімі кінематаграфістамі".

У гэтым годзе, нараўне з фільмамі, якія выйшлі некалькі гадоў таму, будуць таксама прадстаўлены абсалютна новыя карціны, знятыя беларускімі кінематаграфістамі ў 2017-2018 гадах. У праграме падабраны фільмы розных жанраў і напрамкаў для розных узроставых катэгорый і густаў: сямейнае кіно, меладрама, прыгоды, баявік, ваеннае кіно.

Адкрыюцца Дні новым фільмам вядомага рэжысёра, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР Вячаслава Нікіфарава "Тум-Пабі-Дум". Фільм прадставіць сам рэжысёр і папулярная беларуская актрыса тэатра і кіно, вядучы майстар сцэны мінскага Тэатра-студыі кінаакцёра Валерыя Арланава.

Свае два фільмы "Пёс Рыжы" і "Код Каіна" прадставіць прадзюсар Сяргей Ждановіч і папулярны не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі акцёр тэатра і кіно Анатоль Голуб.

Будуць таксама дэманстравацца фільмы "Правілы геймера" і "Сляды апосталаў", якія прадставяць старшыня беларускай гільдыі акцёраў, заслужаная артыстка Беларусі, актрыса тэатра і кіно Святлана Сухавей і старшыня Беларускага саюза кінематаграфістаў, акцёр тэатра і кіно Віктар Васільеў.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс