У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Май 2018

Беларускі прамысловы форум адкрываецца ў Мінску

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі прамысловы форум адкрываецца сёння ў мінскім Футбольным манежы, паведамілі БЕЛТА ў выставачным прадпрыемстве "Экспафорум", які выступае арганізатарам мерапрыемства.

Форум прадоўжыцца па 1 чэрвеня. У праграме значацца больш за 50 мерапрыемстваў. Цэнтральнае месца зойме XXI Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "ТэхІнаПрам", дзе тэма чацвёртай прамысловай рэвалюцыі (Industry 4.0) надасць выстаўцы асаблівае гучанне. Перавод у лічбавы фармат вытворчых працэсаў адлюстраваны ў такіх раздзелах выстаўкі, як "Адытыўныя тэхналогіі, 3D прынтары", "Авіякасмічныя тэхналогіі", "Тэхналогіі віртуальнай рэальнасці, штучны інтэлект", "Робататэхніка. Прамысловыя рабатызаваныя маніпулятары. Аўтамабілі-робаты, беспілотныя транспартныя сродкі" і інш. Разам з традыцыйнымі напрамкамі "Прамысловае абсталяванне, тэхналогіі і прадукцыя", "Энергетыка ў прамысловасці, энергазберажэнне, экалогія" шырока будуць прадстаўлены тэмы "Лічбавая трансфармацыя прамысловага сектара эканомікі, бізнесу і грамадства", "Развіццё інтэрнэту рэчаў (IoT)" і "Воблачныя сэрвісы".

Мінпрамам сумесна з НАН Беларусі і Мінскім гарвыканкамам запланавана спецыялізаваная экспазіцыя, прысвечаная развіццю легкавога аўтамабілебудавання, вытворчасці электрамабіляў і рынку аўтакампанентаў. ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Белкамунмаш" разам з ЗАТ "Штадлер Мінск" арганізуюць у павільёне і на адкрытай пляцоўцы "ТэхІнаПрам" сумесную экспазіцыю сучасных і перспектыўных транспартных сродкаў і сістэм, такіх як электробусы, скорасныя трамваі, найноўшыя тралейбусы, аўтобусы з дызельным і газаматорным рухавіком, рухомыя чыгуначныя саставы, вагоны метро.

Акрамя беларускіх прадпрыемстваў на выстаўцы будуць прадстаўлены калектыўныя экспазіцыі Свярдлоўскай, Курганскай, Пскоўскай, Бранскай абласцей і г.Новасібірска Расійскай Федэрацыі. Таксама ўдзел прымуць кампаніі-вытворцы прамысловай прадукцыі Кітая, Украіны і Швецыі.

У дзелавой праграме "ТэхІнаПрам" налічваецца 23 спецыялізаваныя мерапрыемствы. Маштабнымі і змястоўнымі запланаваны пленарнае пасяджэнне "Беларусь - месца інтэграцыі Захаду і Усходу. Будучае развіццё прамысловага патэнцыялу рэспублікі", міжнародны сімпозіум "Тэхналогіі. Абсталяванне. Якасць", міжнародны навукова-практычны сімпозіум "Перспектывы развіцця адытыўных тэхналогій у Рэспубліцы Беларусь".

Адным з ключавых момантаў Беларускага прамысловага форуму стане дзелавы візіт прадстаўнікоў нямецкіх кампаній для ўстанаўлення кантактаў і наладжвання супрацоўніцтва па тэме "Аўтаматызацыя, робататэхніка і лічбавізацыя". Плануецца правядзенне перагавораў у рамках кантактна-кааперацыйнай біржы, наведванне беларускіх арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама правядзенне спецыялізаванай канферэнцыі ў фармаце II Нямецка-беларускага форуму Industry 4.0. Серыя цікавых прэзентацый пройдзе ў час кірмашу інавацыйных распрацовак.

Акрамя таго, на адной пляцоўцы ў час прамысловага форуму пройдуць яшчэ тры выстаўкі - "Хімія. Нафта і Газ", "Прафзварка", "Пластэх". Традыцыйна форум праходзіць пад патранатам урада Беларусі. Арганізацыйны камітэт узначальвае намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка.

Беларускі прамысловы форум праводзіцца штогод з 1997 года. За гэты час ён набыў міжнародную вядомасць у якасці дэманстрацыйнай пляцоўкі перадавых тэхналогій і інавацый у прамысловасці. Удзельнікамі выстаўкі і дзелавой праграмы форуму ў розны час станавіліся вядомыя кампаніі больш як 30 краін. Штогод выставачную экспазіцыю фарміруюць 200-300 арганізацый, а амаль 150 увайшлі ў лік пастаянных экспанентаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску