Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Врс 2016
Уладзімір Самсонаў выступіць у складзе зборнай Беларусі ў кваліфікацыі каманднага ЧЕ
Матч пройдзе 27 верасня і пачнецца ў 19.00 у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі. Для Уладзіміра Самсонава гэта будзе першая гульня за нацыянальную зборную пасля ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Рыа, дзе беларус заняў чацвёртае месца...
20 Врс 2016
Беларусь прыме чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні ў 2019 годзе
Турнір лепшых фігурыстаў Старога Свету пройдзе з 21 па 27 студзеня 2019 года. Плануецца, што чэмпіянат прыме "Мінск-Арэна". Акрамя сталіцы Беларусі на правядзенне чэмпіянату Еўропы-2019 прэтэндавалі Заграб, Грац, Кіеў і Талін...
20 Врс 2016
Кінафестываль "Лістапад-2016" адкрые карціна "Пецярбург. Толькі па любві"
XXXIII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе 4-11 лістапада, яго слоган - "Насустрач натхненню". Пляцоўкай цырымоніі адкрыцця і закрыцця стане кінатэатр "Масква"...
20 Врс 2016
Амаль 4 тыс. байкераў з розных краін збяруцца на закрыцці мотасезона H.O.G. Rally Minsk
Акрамя традыцыйнага мотапрабегу ад Кургана Славы да Палаца спорту ў суправаджэнні спецпадраздзялення дарожна-патрульнай службы "Страла" УДАІ МУС мінчан і гасцей свята чакаюць дзіцячы гарадок з удзелам юных інспектараў руху, паказальныя выступленні супрацоўнікаў ДАІ МУС Расіі і Беларусі...
20 Врс 2016
Артысты Вялікага тэатра Беларусі сталі лаўрэатамі ІІІ Міжнароднага конкурсу балета
На працягу тыдня на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета "Астана Опера" спаборнічалі канкурсанты з Беларусі, Расіі, Казахстана, Украіны, Японіі і іншых краін. Конкурсная праграма была падрыхтавана з тым разлікам, каб артысты змаглі прадэманстраваць усе грані свайго таленту і майстэрства...
16 Врс 2016
Беларускія католікі далучацца да сусветнай малітвы за мір
Мерапрыемствы з нагоды Сусветнага дня малітвы за мір пройдуць 18-20 верасня ў Асізі (Італія). Як адзначыў мітрапаліт Кандрусевіч, 20 верасня ва ўсіх прыходах Беларусі пасля святой імшы адбудзецца спецыяльнае богаслужэнне...
16 Врс 2016
Мінск увайшоў у топ-3 гарадоў для падарожжаў расіян на лістападаўскія святы
Сэрвіс пошуку атэляў высветліў самыя папулярныя замежныя гарады для паездак на святочныя выхадныя ў Дзень народнага адзінства (4 лістапада). У топ-10 гарадоў увайшлі Прага, Мінск, Талін, Баку, Тбілісі, Ерэван, Вільнюс, Рыга, Хельсінкі і Лондан...
15 Врс 2016
Беларусь падала заяўку на ўдзел у "Еўрабачанні-2017"
Афіцыйны беларускі прадстаўнік разам з канкурсантамі іншых краін - удзельніц "Еўрабачання", канчатковы спіс якіх стане вядомы бліжэй да канца гэтага года, выйдзе на сцэну папулярнага музычнага форуму ў 2017 годзе. Як паведамлялася, горадам - гаспадаром "Еўрабачання-2017" аб'яўлена сталіца Украіны Кіеў...
14 Врс 2016
Вядомыя арганісты з васьмі краін дадуць серыю канцэртаў у Гродне
З канцэртамі ў Гродне выступяць выдатныя майстры арганнага майстэрства з Беларусі, Польшчы, Расіі, ЗША, Ізраіля, Германіі, Японіі, Італіі. Сярод іх - лаўрэат міжнародных конкурсаў арганіст з Беластока Юзаф Катовіч, адзін з выдатных сучасных нямецкіх выканаўцаў арганнай музыкі Іаганес Геферт...
13 Врс 2016
Жывапісец Аляксандр Салаўёў адзначыў сваё 90-годдзе юбілейнай выставай у Віцебску
"Адзін са старэйшых беларускіх мастакоў, авангардыст, жывапісец, афарміцель. Герой нашага часу", - так ахарактарызавала юбіляра дырэктар музея Вольга Акуневіч. І растлумачыла, што Аляксандр Салаўеў - герой на ўсіх франтах жыцця. З 17 гадоў ён змагаўся ў партызанскім атрадзе, затым на франтах, узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга...
13 Врс 2016
Намінант на "Оскар" рэжысёр Заза Урушадзэ ўзначаліць журы конкурсу ігравога кіно "Лістапада-2016"
У яго фільмаграфіі пяць карцін: "Ім, каго пакінулі бацькі" (1989) (навела ў кінаальманаху "Мікстура без рэцэпта"), "Тут світанне" (1989), "Тры дамы" (2008), "Апякун" (2012), "Мандарыны" (2013). З карцінай "Апякун" Заза Урушадзэ ўдзельнічаў у асноўным конкурсе Мінскага МКФ у 2012 годзе, а выканаўца галоўнай ролі быў удастоены прыза "За лепшую мужчынскую ролю"...
13 Врс 2016
Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч перамагла першую ракетку спаборніцтваў у Японіі
Беларуcка у сусветным рэйтынгу займае 110-ю пазіцыю, у той час як японка размяшчаецца на 35-м месцы і з'яўлялася фаварытам праведзенага матчу. Аднак беларуска са старту пастаралася згуляць напорыста, выканаўшы ў першай партыі чатыры падачы навылет...
13 Врс 2016
Беларускія дзюдаісты заваявалі шэсць медалёў на міжнародным турніры ў Таліне
У вагавой катэгорыі больш за 100 кг беларус Аляксандр Вахавяк у фінале сустрэўся з прадстаўніком Эстоніі Юханам Метысам і атрымаў перамогу чыстым кідком - іпон. Трэцяе месца ў гэтай катэгорыі заняў партнёр беларуса па камандзе Уладзіслаў Цярпіцкі...
12 Врс 2016
Лукашэнка: Беларусь ідзе па шляху зняцця бар'ераў для замежных турыстаў
"Што мы нядаўна зрабілі? У нас ёсць Аўгустоўскі канал, ёсць Белавежская пушча, яны на заходняй граніцы размешчаны, і мною прыняты два рашэнні - аб бязвізавым уездзе па Аўгустоўскім канале (ён аб'ядноўвае воднай артэрыяй Літву, Польшчу і Беларусь) і ў Белавежскую пушчу"...
12 Врс 2016
Тыдні культуры Германіі пройдуць у Беларусі
Паводле слоў арганізатараў, у праграму мерапрыемстваў уключаны кінапаказы і тэатральныя пастаноўкі, канцэрты і паэтычны паядынак, літаратурны калаж, аўтарскія чытанні, выстаўкі, майстар-класы і семінары на актуальныя тэмы ў 11 гарадах рэспублікі...
11 Врс 2016
Прэзідэнцкі аркестр Беларусі перамог на конкурсе ў Туркменістане
Калектыў з Беларусі выступіў на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы Авазы - у амфітэатры на туркменскім узбярэжжы Каспійскага мора. Увечары 9 верасня пры ўдзеле туркменскага лідара Гурбангулы Бердымухамедава прайшла цырымонія ўзнагароджвання...
9 Врс 2016
Беларусь і Euronews абмяркоўваюць перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў
Як праінфармавалі ў пасольстве, 9 верасня ў Ліёне ў штаб-кватэры тэлевізійнага канала Euronews адбылася сустрэча пасла Беларусі ў Францыі Паўла Латушкі з галоўным выканаўчым дырэктарам тэлеканала Міхаэлем Петэрсам. У ходзе размовы разгледжаны пытанні пашырэння ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Euronews...
9 Врс 2016
Тэлегледачы змогуць сачыць за "Гонкай легенд" у прамым эфіры "Беларусь 5"
У Раўбічах 18 верасня адбудзецца адна з самых цікавых падзей года - "Гонка легенд - зоркі біятлона за мір". Назіраць за "Гонкамі легенд" змогуць каля 15 тыс. балельшчыкаў. Тэлегледачы ж змогуць сачыць за развіццём падзей у прамым эфіры спартыўнага тэлеканала медыяхолдынга "Беларусь 5". Так, 18 верасня ў прамой трансляцыі гледачы ўбачаць дзве гонкі: у 13.35 і 15.25...
9 Врс 2016
Беларускі акадэмічны музычны тэатр падрыхтуе дзве прэм'еры
У тэатры працуюць над балетам Пятра Чайкоўскага "Лебядзінае возера" і мюзіклам Кіма Брэйтбурга "Джэйн Эйр". Да канца года Тэатр музычнай камедыі правядзе абменныя гастролі з Рускім драматычным тэатрам Літвы (Вільнюс) і Смаленскім дзяржаўным драматычным тэатрам імя А.С. Грыбаедава (Расія)...
9 Врс 2016
Гледачы "Лістапада" адправяцца насустрач натхненню
"Аўтары і гледачы ў пошуках натхнення ідуць насустрач адзін аднаму. Натхненне робіць іх саратнікамі, з'яўляецца камунікацыя, віртуальнае збліжэннеы. У гэтым - адна з галоўных мэт кіно як мастацтва. Аб гэтым мы хочам нагадаць сваім слоганам", - растлумачыў дырэктар праграм ігравога кіно ММКФ "Лістапад" Ігар Сукманаў...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі