У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Чэр 2018

Больш як 530 кампаній з 28 краін прымуць удзел у выстаўцы "Белагра"

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 530 кампаній з 28 краін прымуць удзел у міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы "Белагра-2018", якая пройдзе з 5 па 10 чэрвеня ў гандлёва-лагістычным цэнтры "Глобус Парк" у аграгарадку Шчомысліца ў Мінскім раёне. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік генеральнага дырэктара кампаніі "Мінскэкспа", дырэктар выстаўкі "Белагра-2018" Аляксандр Макаўчык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе ў выстаўцы "Белагра-2018" прымае ўдзел 536 кампаній з 28 краін свету. Колькасць удзельнікаў узрасла ў параўнанні з мінулым годам. Замежныя прадпрыемствы праяўляюць вялікую цікавасць да выстаўкі. У прыватнасці, на сёння ўжо сфарміраваны калектыўныя экспазіцыі Чэхіі, Індыі, Пакістана", - сказаў Аляксандр Макаўчык.

Начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў адзначыў, што ў гэтым годзе на "Белагра-2018" чакаецца больш замежных дэлегацый. "У прыватнасці, у гэтым годзе выстаўку наведае вялікая дэлегацыя з Чэхіі на чале з міністрам сельскай гаспадаркі. Мы таксама чакаем, што на выстаўку прыедуць губернатары Валагодскай і Сахалінскай абласцей і шэраг міністраў сельскай гаспадаркі рэгіёнаў Расіі", - дадаў ён.

У выстаўцы прымуць удзел прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці. Спецыяльную экспазіцыю дасягненняў айчынных аграрыяў штогод арганізуе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. На "Белагра-2018" таксама будуць прадстаўлены калектыўныя экспазіцыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, канцэрна "Белдзяржхарчпрам", Белкаапсаюза, ДА"Белплемжыўаб'яднанне" і іншых арганізацый і ведамстваў.

На выстаўцы "Белагра-2018" прадугледжана дзелавая праграма, у якую ўвайшлі семінары, дэманстрацыі, прэзентацыі, майстар-класы і конкурсы.

Таксама ў час Беларускага аграпрамысловага тыдня пройдзе выстаўка "Белпрадукт-2018". "Будуць прэзентаваны прадпрыемствы нашай краіны, якія вырабляюць прадукты харчавання. Яны зоймуць плошчу 9 тыс. кв.м", - адзначыў Аляксандр Макаўчык.

Форум аграрыяў "Белагра" прадугледжвае абагульненне міжнароднага вопыту ў сельскагаспадарчым машынабудаванні, пошук арыгінальных інавацыйных рашэнняў у сферы экалагічна бяспечных матэрыялаў і безадходных тэхналогій. На выстаўцы будуць прадстаўлены тэхніка, тэхналогіі і абсталяванне для сельскагаспадарчай вытворчасці, фермерскіх і цяплічных гаспадарак, прадукцыя сельскагаспадарчай вытворчасці, аграхімія, сродкі абароны раслін і глебы, заатэхнія, кармы і кармавыя дабаўкі, ветпрэпараты і медыкаменты, насенне, расліны, тэхналагічнае абсталяванне для перапрацоўкі збожжавых і іншая прадукцыя.

Арганізатар выстаўкі "Белагра-2018" - ЗАТ "Мінскэкспа", суарганізатар - IFW-expo. Выстаўка пройдзе пры падтрымцы і ўдзеле Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прамысловасці і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску