У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Чэр 2018

Бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Кітаем пачне працаваць арыенціровачна восенню

11 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Кітаем пачне працаваць, хучэй за ўсё, у кастрычніку-лістападзе 2018 года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў старшы саветнік галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Беларусі Яраслаў Хмыль.

Паводле слоў дыпламата, назваць канкрэтную дату, калі пачне працаваць бязвізавы рэжым паміж Беларуссю і Кітаем, пакуль нельга. "Звычайна такія пагадненні ўступаюць у сілу пасля выканання ўсіх унутрыдзяржаўных працэдур, у гэтым выпадку будзе яго ратыфікацыя. Парламенцкая сесія заканчваецца праз два тыдні, мы будзем спрабаваць укласціся ў гэты тэрмін, але калі не, гэта будзе ўжо ў час наступнай сесіі ў кастрычніку-лістападзе 2018 года. Так, хутчэй за ўсё, і будзе", - растлумачыў ён.

Беларусы змогуць знаходзіцца ў Кітаі без візы да 30 дзён у адной паездцы, але не больш за 90 дзён у год. Такое ж правіла будзе дзейнічаць і для кітайскіх грамадзян. "Калі чалавек захоча заставацца ў краіне больш за 30 дзён або займацца навучальнай, прафесійнай дзейнасцю, трэба будзе атрымліваць спецыяльную візу. У бязвізавы рэжым мы заклалі прыватныя паездкі, бізнес-камандзіроўкі, турыстычныя паездкі", - расказаў Яраслаў Хмыль.

Як паведамлялася, міжурадавае пагадненне аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў было заключана 10 чэрвеня ў Цындаа ў час рабочага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Кітай. З падпісаннем дакумента Беларусь апынулася ў ліку нямногіх краін Еўропы, у якіх устаноўлены бязвізавы рэжым з Кітаем.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс