У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Чэр 2018

Віцэ-прэзідэнт ЕБРР высока ацаніў узровень аздараўленчага і экалагічнага турызму ў Беларусі

7 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Алан Пію сёння на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам высока ацаніў узровень аздараўленчага і экалагічнага турызму ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віцэ-прэзідэнт ЕБРР падзяліўся сваімі ўражаннямі ад наведвання санаторыя "Пліса" ў Глыбоцкім раёне, дзе праходзіла выязное пасяджэнне рэгіянальнай групы ЕБРР (краін Усходняй Еўропы, у тым ліку Беларусі, а таксама Каўказа). Паводле яго слоў, удзельнікам вельмі спадабалася гэта месца. "Я спадзяюся, што нашы 220 супрацоўнікаў, якія былі там, будуць актыўна прапагандаваць аздараўленчы і экалагічны турызм у Беларусі, таму што ўсе яны пад вялікім уражаннем", - сказаў Алан Пію.

Ён таксама заўважыў: "Мы вельмі актыўна супрацоўнічаем з Беларуссю ў галіне кіравання воднымі рэсурсамі, водаачысткі ў беларускіх гарадах. Гэта вельмі важна для насельніцтва".

Віцэ-прэзідэнт ЕБРР наведвае Беларусь 3-8 чэрвеня. Ужо адбылося некалькі яго сустрэч з кіраўніцтвам беларускіх дзяржорганаў. Плануецца, што 8 чэрвеня ён наведае Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс