6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральнае консульства Беларусі адкрыецца у 2018 годзе ў Дубаі (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты). Гэта рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 5 чэрвеня 2018 года нумар 421, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.
Міністэрства фінансаў упаўнаважана праводзіць фінансаванне расходаў на адкрыццё і ўтрыманне гэтага Генконсульства ў межах сродкаў, прадугледжаных Міністэрству замежных спраў у рэспубліканскім бюджэце на адкрыццё і ўтрыманне дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі за мяжой.