У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Ліп 2018

Дні культуры Украіны завершацца маштабным канцэртам у Гомелі

7 ліпеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Легенды ўкраінскай эстрады выступяць 10 ліпеня ў Гомельскім абласным грамадска-культурным цэнтры, завяршыўшы праграму Дзён культуры Украіны ў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гомельскай абласной філармоніі.

Свята нацыянальнай культуры на гомельскай сцэне адкрые яркі нумар "Украіна мая, Украіна" Нацыянальнага заслужанага ансамбля танца Украіны імя Паўла Вірскага. Калектыў прадставіць самыя масавыя харэаграфічныя пастаноўкі, у якіх удзельнічаюць 70 чалавек.

Папулярныя музыканты, артысты і творчыя калектывы выканаюць вядомыя кампазіцыі і навінкі. Упершыню ў Гомелі выступіць народная артыстка Украіны Ціна Караль, яна парадуе паклоннікаў адразу пяццю нумарамі. У зорным складзе таксама народны артыст Украіны Іва Бобул, заслужаная артыстка Украіны Ленара Асманава, папулярны спявак Алег Віннік, этнічная група Luiku, маладая спявачка Злата Огневіч і квартэт "Гетман".

Усяго ў 2,5-гадзіннай праграме задзейнічана каля 140 чалавек.

У фае абласнога культурнага цэнтра ў гэты дзень размесціцца каларытная выстаўка народных промыслаў. Гамяльчане змогуць убачыць і нават прымераць нацыянальныя ўкраінскія вышыванкі, хусткі, скураныя паясы і інш.

Мерапрыемства ў Гомелі завершыць маштабную культурную акцыю, якая пачалася 5 ліпеня ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. Дні культуры праходзяць пры падтрымцы пасольства Украіны ў Беларусі. Плануецца, што ў наступным годзе беларускія артысты адправяцца ў краіну-суседку з візітам у адказ.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс