Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Ліп 2018

Дні культуры Украіны пройдуць 5-10 ліпеня ў Беларусі

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні культуры Украіны пройдуць 5-10 ліпеня ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Афіцыйную дэлегацыю Украіны ўзначальвае дзяржаўны сакратар Міністэрства культуры Украіны Расціслаў Карандзееў. Урачыстае адкрыццё Дзён культуры адбудзецца 5 ліпеня ў Мінску ў Палацы Рэспублікі. На яго сцэне выступяць Нацыянальны заслужаны акадэмічны ансамбль танца Украіны імя П.Вірскага, папулярныя эстрадныя выканаўцы Іва Бобул, Ленара Асманава, Злата Агневіч, Ціна Караль, Алег Віннік, групы Luiku і "Гетман". У фае Палаца Рэспублікі будзе экспанавацца выстаўка народных промыслаў.

Вялікая канцэртная праграма з удзелам папулярных артыстаў з Украіны стане ў гэтым годзе адной з адметных асаблівасцей свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"). Так, 7 ліпеня на фестывалі можна будзе азнаёміцца з нацыянальнай кухняй і работамі майстроў народнай творчасці Украіны: кавалёў, ганчароў, кабзароў, керамістаў, бандурыстаў, вытворцаў лялек-выцінанак. На наступны дзень, 8 ліпеня, запланаваны паказ коннага тэатралізаванага шоу "Кіеўская Русь", канцэрт Дзён культуры Украіны - у Александрыі на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы выступяць артысты і творчыя калектывы.

Насычаную праграму ўкраінскія артысты прадставяць таксама 10 ліпеня на сцэне Гомельскага грамадска-культурнага цэнтра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі