Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Jul 2018

Марадона наведае 16 ліпеня матч чэмпіянату Беларусі з удзелам брэсцкага "Дынама"

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы футбаліст Дыега Марадона наведае матч чэмпіянату Беларусі 16 ліпеня, у якім брэсцкае "Дынама" прыме салігорскі "Шахцёр". Гэту інфармацыю карэспандэнту БЕЛТА пацвердзілі ў прэс-службе дынамаўскага клуба.

"Магчымасць прыезду ў Беларусь Дыега Марадона пацвердзіў 3 ліпеня. Цяпер праграма яго знаходжання распрацоўваецца і пра дэталі будзе паведамлена дадаткова", - расказала прэс-сакратар "Дынама-Брэст" Вольга Хіжынкова.

Як паведамлялася, аргенцінец Дыега Марадона падпісаў трохгадовы кантракт з футбольным клубам "Дынама-Брэст" і ўступіў на пасаду старшыні праўлення клуба. Ён будзе займацца пытаннямі стратэгічнага развіцця каманды, а таксама ўзаемадзейнічаць з усімі яго структурнымі падраздзяленнямі, уключаючы дзіцячую акадэмію брастаўчан.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі