У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Ліп 2018

Беларусь займае 6-е месца па колькасці насельніцтва сярод краін СНД

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь займае 6-е месца па колькасці насельніцтва сярод краін СНД. Такія даныя прыведзены ў статыстычным аглядзе да Сусветнага дня народанасельніцтва (11 ліпеня), апублікаваным Белстатам, паведамляе БЕЛТА.

У Беларусі на пачатак гэтага года пражывала 9 млн 492 тыс. чалавек. Па колькасці насельніцтва краіна займае 92-е месца ў свеце, 17-е - сярод еўрапейскіх дзяржаў, 6-е - сярод краін СНД.

Самы шматлікі горад, вядома, Мінск, дзе пражываюць 1 млн 982 тыс. чалавек, або кожны пяты жыхар рэспублікі. Сярод абласцей найбольш заселены Мінская і Гомельская, у іх пражывае амаль 30 працэнтаў насельніцтва рэспублікі, сярод раёнаў - Мінскі (215,4 тыс. чалавек). Самым маленькім сярод гарадоў па колькасці з'яўляецца Дзісна ў Віцебскай вобласці (1,5 тыс. чалавек).

Тры чвэрці насельніцтва Беларусі - гараджане. Прычым большасць іх сканцэнтравана ў вялікіх гарадах. Колькасць сельскага насельніцтва на пачатак бягучага года склала 2 млн 80 тыс. чалавек.

Сярэдні ўзрост насельніцтва пастаянна павялічваецца, сёння ён складае 40,3 года (мужчын - 37,5 года, жанчын - 42,8 года). Больш за ўсё пажылых пражываюць у Віцебскай вобласці, а самы малады горад - Мінск.

У бягучым годзе Сусветны дзень народанасельніцтва пройдзе пад лозунгам "Поспех планавання сям'і - перадумова ўстойлівага развіцця" і акцэнтуе ўвагу на важнасці вырашэння дэмаграфічных праблем. Тэма народанасельніцтва сёння ўваходзіць у разрад самых абмяркоўваемых сусветнай супольнасцю. Прыняты дзяржавамі - членамі ААН Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года (Парадак-2030) нацэлены на рэалізацыю важных задач: пазбавіць чалавецтва ад беднасці, захаваць працвітаючую планету для будучых пакаленняў, пабудаваць мірнае і адкрытае для ўсіх грамадства, забяспечыўшы тым самым дастойныя ўмовы жыцця для ўсіх. Паводле ацэнкі Фонду ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА), з 230 паказчыкаў Мэт устойлівага развіцця (МУР) 96 звязаны з народанасельніцтвам.

У Беларусі работа па рэалізацыі Парадку-2030 арганізавана на нацыянальным узроўні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс