У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Ліп 2018

Спецыяльны поезд пачаў курсіраваць паміж Мінскам і Віцебскам у час "Славянскага базару"

9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння са станцыі Мінск-Пасажырскі адправіўся ў першы рэйс поезд міжрэгіянальных ліній нумар 644/643 Мінск-Віцебск, назначаны на час правядзення міжнароднага фестывалю "Славянскі базар у Віцебску", паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

Поезд будзе курсіраваць штодзень з Мінска з 9 па 18 ліпеня, а з Віцебска з 10 па 19 ліпеня. Час адпраўлення поезда са станцыі Мінск-Пасажырскі - 12.32, прыбыцця ў Віцебск - 16.14. З Віцебска ён будзе адпраўляцца ноччу ў 01.32 і прыбываць у сталіцу Беларусі раніцай у 05.38. На гэты час прададзена амаль 1,7 тыс. білетаў.

У дарозе паклоннікам фестывалю прадастаўляецца магчымасць вывучыць святочную праграму мерапрыемства. Тэматыка фестывалю адлюстравана і ў афармленні поезда. У вагонах размешчаны святочныя плакаты, макеты з маршрутнымі паказальнікамі. Эмблема фестывалю прысутнічае на бэйджах у работнікаў паязной брыгады.

Спецыяльны поезд на час фестывалю Беларуская чыгунка назначае ўжо восьмы год запар. За апошнія тры гады на "Славянскі базар у Віцебску" БЧ перавезла амаль 15 тыс. пасажыраў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску