У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Ліп 2018

Прэзентаваная на "Славянскім базары" скульптура Восіпа Цадкіна застанецца ў Віцебску

9 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Прэзентаваная на "Славянскім базары" скульптура Восіпа Цадкіна "Вяртанне блуднага сына" застанецца ў Віцебску. Аб гэтым паведаміў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, куратар карпаратыўнай калекцыі ААТ "Белгазпрамбанк" Аляксандр Зіменка.

Паводле яго слоў, кульптура "Вяртанне блуднага судна", адлітая ў 1962 годзе пры жыцці мастака, была набыта для карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка на аўкцыёне Christie's у 2016 годзе і дагэтуль не экспанавалася. Сёння ў Віцебску яна стала цэнтральным экспанатам культурнага праекта "Восіп Цадкін. Вяртанне" і ўпершыню была шырока прадстаўлена публіцы.

"Пасля завяршэння работы выстаўкі гэта скульптура застанецца ў Віцебску. Мы разам з мясцовымі органамі ўлады разглядаем розныя варыянты, як яна можа быць упісана ў культурную прастору горада і стане прыкметнай падзеяй у яго жыцці", - сказаў Аляксандр Зіменка.

Выстаўка работ Восіпа Цадкіна, якая адкрылася ў музеі гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, стала першым праектам насычанай праграмы культурных падзей "Славянскага базару". У экспазіцыю ўвайшлі таксама скульптура "Малая П'ета" (бронза, 1961 г.) і дзве карціны - "Возера" і "Трое аголеных за сталом", што адносяцца да розных перыядаў творчасці мастака.

Значнасць праекта як яркага прыкладу плённага дзяржаўна-прыватнага партнёрства падкрэсліў дырэктар міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск" Аляксандр Сідарэнка. "Прыемна, што першы выставачны праект "Славянскага базару" прысвечаны творчасці нашага знакамітага земляка, выдатнаму прадстаўніку Парыжскай школы. Спадзяюся, ён стане не апошнім з серыі, рэалізаванай у Віцебску з удзелам Белгазпрамбанка", - адзначыў ён.

Ураджэнец Віцебска Восіп Цадкін з'яўляецца адным з буйнейшых прадстаўнікоў авангарднага мастацтва ХХ стагоддзя. Сюжэт скульптуры "Вяртанне блуднага сына" навеяны не толькі вядомай біблейскай прытчай, але і выпадкам з жыцця самога аўтара. У 1906 годзе ён парваў адносіны са сваёй сям'ёй і самастойна пасяліўся ў Лондане, але праз некалькі гадоў вярнуўся за прымірэннем на радзіму да бацькі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску