У Беларусі аб'яўлены пераможцы прэміі спажывецкага прызнання "Народная марка"Пераможцы, прызёры і фіналісты прэміі ў сферы харчовых, нехарчовых тавараў і паслуг былі выбраны беларускімі спажыўцамі шляхам адкрытага галасавання. Гран-пры прэміі атрымала кампанія "Савушкін прадукт". Сярод пераможцаў такія вядомыя беларускія кампаніі, як "Беллакт", "Санта Брэмар", "Бабуліна крынка", "Камунарка", "Спартак"...