Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

29 Ліс 2016

Сустрэчу кіраўнікоў МЗС "нармандскай чацвёркі" ў Мінску плануецца правесці ў "Прэзідэнт-атэлі"

Сустрэчу кіраўнікоў МЗС

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэчу кіраўнікоў МЗС "нармандскай чацвёркі" (Расія, Украіна, Германія, Францыя) у Мінску плануецца правесці ў "Прэзідэнт-атэлі" ў другой палавіне дня 29 лістапада. Гэту інфармацыю БЕЛТА паведамілі ў МЗС Беларусі.

Аб прапанове правесці гэту сустрэчу ў беларускай сталіцы стала вядома яшчэ на мінулым тыдні. "У выпадку, калі бакамі будзе прынята такое рашэнне, Беларусь гатова забяспечыць усе неабходныя ўмовы для такой сустрэчы ў Мінску", - заявіў БЕЛТА 23 лістапада начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Затым у СМІ бакі пацвердзілі намер сабрацца ў Мінску ў "нармандскім" фармаце 29 лістапада.

"Разглядаем сустрэчу як прадаўжэнне сумеснай практычнай работы па дасягненні мірнага ўрэгулявання і наданні яму дадатковага імпульсу, - гаворыцца ў заяве расійскага знешнепалітычнага ведамства. - Гэта сустрэча прызначана падтрымаць намаганні не толькі па пытаннях бяспекі, гуманітарных і эканамічных праблемах, але і абмеркаванні пакета палітычных рэформ".

Сустрэчу кіраўнікоў МЗС "нармандскай чацвёркі" ў Мінску плануецца правесці ў "Прэзідэнт-атэлі"Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін напярэдадні сустрэчы ў Мінску расказаў аб намеры ўкраінскага боку прадставіць свой варыянт дарожнай карты выканання мінскіх пагадненняў. Асноўныя акцэнты ён плануе зрабіць на пытаннях бяспекі і гуманітарнага характару.

Як паведамляла БЕЛТА, 19 кастрычніка ў Берліне адбылася сустрэча лідараў "нармандскай чацвёркі" - Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, Канцлера ФРГ Ангелы Меркель, кіраўніка французскай дзяржавы Франсуа Аланда і Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Ніякіх дакументаў па выніках сустрэчы падпісана не было, тым не менш, дасягнута дамоўленасць аб распрацоўцы праекта дарожнай карты, які, як паведаміла на прэс-канферэнцыі Ангела Меркель, павінен быць падрыхтаваны і вынесены на зацвярджэнне на працягу бліжэйшага месяца. "Мы дамовіліся, што работа над дарожнай картай будзе прадоўжана на працягу месяца на ўзроўні МЗС і будзе больш інтэнсіўнай", - сказала яна.

"Усе ўдзельнікі сённяшняй сустрэчы пацвердзілі, што ў аснове ўрэгулявання на паўднёвым усходзе Украіны павінны знаходзіцца мінскія пагадненні, усе пацвердзілі сваю прыхільнасць гэтым дамоўленасцям", - сказаў журналістам Уладзімір Пуцін. У такім жа духу выказваліся і астатнія ўдзельнікі перагавораў.

Нагадаем, у лютым 2015 года Уладзімір Пуцін, Ангела Меркель, Франсуа Аланд і Пётр Парашэнка правялі 17-гадзінныя перагаворы ў Мінску, калі былі выпрацаваны мінскія пагадненні - аснова для мірнага ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны. Адпаведныя пытанні таксама рэгулярна абмяркоўваюцца на мінскай пляцоўцы ў фармаце трохбаковай кантактнай групы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі