Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

15 Снж 2016
Лукашэнка лічыць неабходным значна павысіць узровень беларуска-іранскага супрацоўніцтва Лукашэнка лічыць неабходным значна павысіць узровень беларуска-іранскага супрацоўніцтва
"Шчыра скажу, вы цудоўна ведаеце, і ў нашай краіне добра ведаюць, якое значэнне мы надаём супрацоўніцтву з Іранам. Яшчэ больш адкрыта скажу: будучы 2017 год стане вызначальным у нашых адносінах. Калі Беларусь і Іран рэалізуюць хаця б палавіну магчымасцей дзвюх краін, гэта будзе самы эфектыўны праект супрацоўніцтва. Вы маеце патрэбу ва ўсім, што ў нас ёсць, што мы вырабляем"...
14 Снж 2016
Мінскі міжнародны Калядны оперны форум пройдзе 14-20 снежня Мінскі міжнародны Калядны оперны форум пройдзе 14-20 снежня
Мінскі міжнародны Калядны оперны форум - яркія прэм'еры, новыя імёны і лепшыя спектаклі з рэпертуару тэатра. Праграма ўключае творы сусветнай опернай класікі, прэм'еры сезона і дорыць знаёмства з новымі зоркамі на оперным небасхіле. Адкрываецца форум сёння. На сцэне Вялікага тэатра - легендарная драма іспанскіх страсцей опера "Кармэн" Жоржа Бізэ. У партыі Хазэ - Франчэска Піа Галаса...
14 Снж 2016
Гран-пры ІІІ Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў паедзе ў Арменію Гран-пры ІІІ Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў паедзе ў Арменію
Як паведамілі ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі, трыумфатарам гэтага конкурсу названы Тыгран Аганян. Лаўрэатам першай прэміі стаў Андрэй Немзер з Расіі, а другой прэміі - Аляксандр Міхнюк з Беларусі. Уладальнікам трэцяй прэміі журы назвала Зарыну Абаеву з Расіі. Прыз глядацкіх сімпатый дастаўся беларусцы Маргарыце Ляўчук...
13 Снж 2016
Лукашэнка: Беларуская эканоміка з'яўляецца адной з самых адкрытых у свеце Лукашэнка: Беларуская эканоміка з'яўляецца адной з самых адкрытых у свеце
"Беларуская эканоміка з'яўляецца адной з самых адкрытых у свеце. Сёння разам з прыняццем мер, накіраваных на актывізацыю бізнесу, мы паглыбляем міжнародныя гандлёва-эканамічныя сувязі. Беларусь з'яўляецца адной з дзяржаў - заснавальніц Еўразійскага эканамічнага саюза, які ўжо праз два гады пасля ўтварэння ўвайшоў у лік буйнейшых інтэграцыйных аб'яднанняў Еўразіі"...
9 Снж 2016
Капсулу з зямлёй з магілы Багдановіча заклалі ў храме з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння паэта Капсулу з зямлёй з магілы Багдановіча заклалі ў храме з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння паэта
Цырымонія "Вяртанне" па закладцы капсулы з зямлёй з магілы паэта адбылася ў крыпце храма. Намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава зачытала прывітанне кіраўніка дзяржавы з нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча...
9 Снж 2016
Лукашэнка патрабуе забяспечыць выкананне нацыянальных інтарэсаў Беларусі пры прыняцці Мытнага кодэкса ЕАЭС Лукашэнка патрабуе забяспечыць выкананне нацыянальных інтарэсаў Беларусі пры прыняцці Мытнага кодэкса ЕАЭС
"Нягледзячы на эканамічныя магчымасці, якія адкрываюцца для Беларусі, краіна жыве ва ўмовах жорсткага глабальнага канкурэнтнага асяроддзя, і неабходна процістаяць выклікам і пагрозам, што ўзнікаюць. Таму прыняцце Мытнага кодэкса з'яўляецца важным этапам развіцця і ўмацавання інтэграцыйных працэсаў. Але ў інтарэсах нашай краіны"...
9 Снж 2016
Генасамблея ААН прыняла ініцыіраваную Беларуссю рэзалюцыю па Чарнобылі Генасамблея ААН прыняла ініцыіраваную Беларуссю рэзалюцыю па Чарнобылі
Праект рэзалюцыі на пасяджэнні ГА ААН прадставіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў. Намеснік міністра з удзячнасцю адзначыў уклад міжнароднай супольнасці, у тым ліку сістэмы ААН, у аднаўленне і развіццё пацярпелых рэгіёнаў. "Беларусь назапасіла ўнікальны вопыт работы па аднаўленні і сацыяльна-эканамічным развіцці пацярпелых раёнаў і гатова дзяліцца набытым вопытам"...
9 Снж 2016
Лукашэнка: Вершы Багдановіча па праву прызнаны адной з вяршынь еўрапейскай паэзіі ХХ стагоддзя Лукашэнка: Вершы Багдановіча па праву прызнаны адной з вяршынь еўрапейскай паэзіі ХХ стагоддзя
"Сваёй дзейнасцю пясняр заклаў падмурак беларускай нацыянальнай эстэтыкі, унёс вялікі ўклад у фарміраванне літаратурнай мовы і станаўленне патрыятычнай свядомасці народа. Таму сёння мы, грамадзяне суверэннай дзяржавы, павінны шанаваць і захоўваць тое, дзеля чаго працаваў наш знакаміты зямляк, - гістарычную памяць, роднае слова, моцную краіну"...
8 Снж 2016
Лукашэнка гарантуе падтрымку рабоце Знешэканамбанка ў Беларусі Лукашэнка гарантуе падтрымку рабоце Знешэканамбанка ў Беларусі
"Публічна хачу сказаць, што вы заўсёды будзеце мець і ад мяне, і ад урада, Нацыянальнага банка перш за ўсё, падтрымку. Вы не адмаўляліся ад супрацоўніцтва з Беларуссю. Вы крэдытуеце нашы буйнейшыя прадпрыемствы на сотні мільёнаў долараў. Я вельмі цаню тое, што ў цяжкія часы вы не перасталі займацца гэтым пытаннем. Гэта сведчыць аб тым, што вы сур'ёзна прыйшлі ў Беларусь і гатовы тут працаваць"...
6 Снж 2016
Лукашэнка: Беларусь і Іркуцкая вобласць павінны знайсці рэзервы для нарошчвання ўзаемнага гандлю Лукашэнка: Беларусь і Іркуцкая вобласць павінны знайсці рэзервы для нарошчвання ўзаемнага гандлю
"Калі вам спадабаюцца нейкія напрамкі нашага развіцця, мы гатовы не проста прыехаць і нешта зрабіць, а працаваць сумесна з вамі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка...
5 Снж 2016
Лукашэнка разлічвае на пачатак самага актыўнага дыялогу паміж Беларуссю і Польшчай Лукашэнка разлічвае на пачатак самага актыўнага дыялогу паміж Беларуссю і Польшчай
"Вельмі спадзяюся і амаль упэўнены, што ваш візіт у Беларусь будзе пачаткам самага актыўнага дыялогу паміж нашымі краінамі. Мы заўсёды жылі ў дружбе і згодзе. Вы абсалютна можаце разлічваць на тое, што закрытых тэм і сфер у нашых адносінах быць не можа. Мы заўсёды будзем адкрыты, гатовы абмяркоўваць любую праблему"...
2 Снж 2016
Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды лепшым працаўнікам па выніках пяцігоддзя Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды лепшым працаўнікам па выніках пяцігоддзя
"Зусім нядаўна на Усебеларускім народным сходзе мы падводзілі вынікі мінулай пяцігодкі. У цэлым за гэты перыяд Беларусь зрабіла пэўны крок наперад у сваім развіцці. І тут велізарная заслуга людзей, якія карпатліва працавалі дзень пры дні, прымнажаючы здабытак нашай краіны", - заявіў кіраўнік дзяржавы...
2 Снж 2016
У Беларусі аб'яўлены пераможцы прэміі спажывецкага прызнання "Народная марка" У Беларусі аб'яўлены пераможцы прэміі спажывецкага прызнання "Народная марка"
Пераможцы, прызёры і фіналісты прэміі ў сферы харчовых, нехарчовых тавараў і паслуг былі выбраны беларускімі спажыўцамі шляхам адкрытага галасавання. Гран-пры прэміі атрымала кампанія "Савушкін прадукт". Сярод пераможцаў такія вядомыя беларускія кампаніі, як "Беллакт", "Санта Брэмар", "Бабуліна крынка", "Камунарка", "Спартак"...
1 Снж 2016
Лукашэнка: Паміж Беларуссю і Азербайджанам устаноўлены моцныя, фундаментальныя адносіны Лукашэнка: Паміж Беларуссю і Азербайджанам устаноўлены моцныя, фундаментальныя адносіны
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што апошнія шэсць гадоў былі "найбольш бурнымі ў адносінах паміж Беларуссю і Азербайджанам". "У гэты час мы закладвалі аснову моцных, фундаментальных адносін, за што я вам удзячны", - сказаў кіраўнік дзяржавы...
29 Ліс 2016
Сустрэча кіраўнікоў МЗС "нармандскай чацвёркі" ў Мінску Сустрэча кіраўнікоў МЗС "нармандскай чацвёркі" ў Мінску
Для ўдзелу ў перагаворах у Мінск прыбылі міністры Сяргей Лаўроў, Павел Клімкін, Франк-Вальтэр Штайнмаер і Жан-Марк Эйро...
29 Ліс 2016
Лукашэнка і Расі-задэ абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-азербайджанскіх адносін Лукашэнка і Расі-задэ абмеркавалі перспектывы развіцця беларуска-азербайджанскіх адносін
Асаблівая ўвага была звернута на рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых напярэдадні ў час афіцыйных перагавораў прэзідэнтаў Беларусі і Азербайджана. Аляксандр Лукашэнка перад сустрэчай з Артурам Расі-задэ наведаў Цэнтр Гейдара Аліева, які быў створаны ўказам Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева...
29 Ліс 2016
Сустрэчу кіраўнікоў МЗС "нармандскай чацвёркі" ў Мінску плануецца правесці ў "Прэзідэнт-атэлі" Сустрэчу кіраўнікоў МЗС "нармандскай чацвёркі" ў Мінску плануецца правесці ў "Прэзідэнт-атэлі"
Сустрэчу кіраўнікоў МЗС "нармандскай чацвёркі" (Расія, Украіна, Германія, Францыя) у Мінску плануецца правесці ў "Прэзідэнт-атэлі" ў другой палавіне дня 29 лістапада. "Гэта сустрэча прызначана падтрымаць намаганні не толькі па пытаннях бяспекі, гуманітарных і эканамічных праблемах, але і абмеркаванні пакета палітычных рэформ", - гаворыцца ў заяве расійскага знешнепалітычнага ведамства...
28 Ліс 2016
Беларусь і Азербайджан пацвярджаюць зацікаўленасць у актыўным развіцці супрацоўніцтва Беларусь і Азербайджан пацвярджаюць зацікаўленасць у актыўным развіцці супрацоўніцтва
"Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у прадаўжэнні актыўнага развіцця міждзяржаўнага супрацоўніцтва па ўсім спектры двухбаковых адносін у мэтах павышэння дабрабыту народаў Беларусі і Азербайджана", - гаворыцца ў сумеснай заяве прэзідэнтаў Беларусі і Азербайджана Аляксандра Лукашэнкі і Ільхама Аліева...
28 Ліс 2016
Беларусь і Азербайджан падпісалі пакет дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах Беларусь і Азербайджан падпісалі пакет дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах
Адпаведныя пагадненні, праграмы развіцця супрацоўніцтва і пратаколы падпісаны пасля завяршэння перагавораў у Баку Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева...
28 Ліс 2016
Лукашэнка: Азербайджан можа разлічваць на Беларусь як на самага блізкага сябра Лукашэнка: Азербайджан можа разлічваць на Беларусь як на самага блізкага сябра
"У нас няма закрытых тэм, мы супрацоўнічаем па ўсіх напрамках і будзем супрацоўнічаць па ўсіх напрамках. Мы нікому не шкодзім нашым супрацоўніцтвам, мы адкрытыя і далей будзем адкрытыя, публічныя пры абмеркаванні самых злабадзённых пытанняў нашай рэчаіснасці", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы...
Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі