Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

2 Снж 2016

Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды лепшым працаўнікам па выніках пяцігоддзя

Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь" прысвоена Упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніду Гуляку2 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды работнікам розных сфер. Цырымонія адбылася сёння ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Зусім нядаўна на Усебеларускім народным сходзе мы падводзілі вынікі мінулай пяцігодкі. Гэта быў няпросты этап у развіцці нашага грамадства. У нас былі цяжкасці, былі і поспехі. У цэлым за гэты перыяд Беларусь зрабіла пэўны крок наперад у сваім развіцці. І тут велізарная заслуга людзей, якія карпатліва працавалі дзень пры дні, прымнажаючы здабытак нашай краіны. Сённяшняя цырымонія - першае з шэрага мерапрыемстваў па ўшаноўванні лепшых працаўнікоў па выніках пяцігоддзя", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды лепшым працаўнікам па выніках пяцігоддзяОрдэнаў і ганаровых званняў удастоены 36 чалавек за шматгадовую плённую работу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у прамысловасці, сельскай і лясной гаспадарцы, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міжнацыянальных адносін, навуковай дзейнасці, сферы аховы здароўя, мастацтва, культуры і спорту.

Цёплыя словы ўдзячнасці Аляксандр Лукашэнка адрасаваў тым, хто звязаў свой прафесійны лёс з вытворчай сферай. Гэта работнікі прадпрыемстваў, якія па праву лічацца беларускімі брэндамі. "Іх прадукцыя запатрабавана не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. На прадпрыемствах актыўна ўкараняюцца перспектыўныя распрацоўкі, новыя тэхнічныя рашэнні, што дае магчымасць павысіць якасць прадукцыі, знізіць яе сабекошт, энерга- і рэсурсаёмістасць, - адзначыў Прэзідэнт. - На жаль, далёка не на ўсіх прадпрыемствах. Мы нядаўна разглядалі гэтыя праблемы на прыкладзе машынабудаўнічай галіны".

Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды лепшым працаўнікам па выніках пяцігоддзя"Вашы дасягненні ў цяперашні няпросты час сведчаць аб тым, што сапраўдным залогам поспеху з'яўляюцца ініцыятыва, прафесіяналізм і адказнае стаўленне да справы", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ордэнам Айчыны ІІ ступені кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў генеральнага дырэктара ААТ "Мінскі механічны завод імя С.І.Вавілава - кіруючая кампанія холдынга "БелОМА" Вячаслава Бурскага.

Заслугі генеральнага дырэктара ААТ "Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання" - кіруючая кампанія холдынга "Аўтакампаненты" Анатоля Капскага адзначаны ордэнам ПашаныЗаслугі генеральнага дырэктара ААТ "Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання" - кіруючая кампанія холдынга "Аўтакампаненты" Анатоля Капскага і шэрага іншых прадстаўнікоў вытворчай сферы адзначаны ордэнамі Пашаны.

Узнагароды ўручаны работнікам аграпрамысловага комплексу, якія, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, дастойна забяспечваюць харчовую бяспеку краіны і важка папаўняюць валютныя рэсурсы. Сярод лепшых гаспадарак - СВК "Агракамбінат Сноў", які ў мінулым годзе быў прызнаны лідарам у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў заслугі ААТ "Лазавічы" Клецкага раёна і СВК "Світанак" Кіраўскага раёна. "У вашай асобе мы аддаём даніну павагі айчынным аграрыям, якія самааддана працуюць, асвойваюць перадавыя тэхналогіі і дабіваюцца выдатных вынікаў у рабоце. Прыемна бачыць, як з кожным годам у нашай краіне павышаецца культура земляробства, укараняюцца эфектыўныя метады гаспадарання, паляпшаецца жыццё вяскоўцаў", - сказаў Прэзідэнт.

Старшыня СВК "Агракамбінат Сноў" Мікалай Радаман удастоены ордэна Айчыны III ступені. Іншыя работнікі гэтай сферы ўзнагароджаны ордэнамі ПашаныСтаршыня СВК "Агракамбінат Сноў" Мікалай Радаман удастоены ордэна Айчыны III ступені. Іншыя работнікі гэтай сферы ўзнагароджаны ордэнамі Пашаны.

Група прадстаўнікоў Міністэрства ўнутраных спраў узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" III ступеніНа цырымоніі таксама прысутнічала вялікая група прадстаўнікоў сілавых структур, сярод якіх ваеннаслужачыя і супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў. Яны ўзнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" III ступені. "Менавіта на вас ускладзена выключна важная місія забеспячэння бяспечных умоў жыцця грамадзян, законнасці і правапарадку ў грамадстве, надзейнай абараназдольнасці краіны. Прыміце словы ўдзячнасці за тое, што ахоўваеце самае дарагое для чалавека, грамадства, краіны - мір і спакой у нашых дамах", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У ліку ўзнагароджаных сёння - урачы, прадстаўнікі калектываў Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, Мінскага абласнога радзільнага дома. "Вы ўносіце прыкметны ўклад у барацьбу з небяспечнымі захворваннямі, ахову мацярынства і дзяцінства, паляпшэнне здароўя насельніцтва", - падкрэсліў беларускі лідар.

Даніну павагі Аляксандр Лукашэнка аддаў і тым, хто праслаўляе Беларусь спартыўнымі дасягненнямі. "Няхай іх апошнім часам стала не так шмат, але яны ёсць", - адзначыў ён. Ганаровых званняў удастоены спартсмены, якія заваявалі медалі на міжнародных спаборніцтвах, група трэнераў, якія выхоўваюць новых чэмпіёнаў і шырока прапагандуюць сярод насельніцтва спорт і здаровы лад жыцця.

Культурную сферу на мерапрыемстве прадстаўлялі артысты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Прэзідэнт падзякаваў ім за тое, што яны нясуць грамадству ідэалы сапраўднай прыгажосці, гармоніі і высокага мастацтва.

Салісту Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Настассі Масквіной прысвоена ганаровае званне "Народны артыст Беларусі"Салісту Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Настассі Масквіной прысвоена ганаровае званне "Народны артыст Беларусі".

Памочнік Прэзідэнта Беларусі Мікалай Корбут і старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра "Сёння вы набылі сапраўды ўсенароднае прызнанне за заслугі перад Радзімай. Няхай успаміны аб гэтым дні стануць для вас стымулам да новых дасягненняў", - пажадаў кіраўнік дзяржавы.

У ліку ўзнагароджаных таксама памочнік Прэзідэнта Беларусі Мікалай Корбут. Ён удастоены ордэна Айчыны III ступені. Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь" прысвоена Упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леаніду Гуляку. Заслугі старшыні Мінаблвыканкама Сямёна Шапіры адзначаны ганаровым званнем "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі